Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў Менску не разьбягаюцца і адбіваюць у сілавікоў затрыманых людзей. ВІДЭА


«Марш супраць фашызму», пратэст, пратэсты, Менск, 22 лістапада.
«Марш супраць фашызму», пратэст, пратэсты, Менск, 22 лістапада.

У сацыяльных сетках зьявілася шмат відэа супрацьстаяньня пратэстоўцаў і сілавікоў 22 лістапада. На іх сярод іншага бачна, як удзельнікі пратэстаў адбіваюць сваіх паплечнікаў ад сілавікоў у балаклавах.

Чытачы Свабоды прыслалі відэа з менскага мікрараёну Паўднёвы Захад, дзе людзі не разьбегліся пры зьяўленьні сілавікоў у чорным, і тыя вымушаныя былі зьехаць без масавых затрыманьняў. Людзей было болей, чым сілавікоў.

Яшчэ адно відэа зафіксавала, як людзі выбеглі на праездную частку праспэкта Незалежнасьці ў Менску, непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі, дзе на асфальце сілавікі ўтрымлівалі дэманстранта.
Людзі змаглі падняць затрыманага і бясьпечна вярнуцца на тратуар.

На трэцім відэа бачна, як жыхары менскага мікрараёну Паўднёвы Захад адбілі дзяўчыну ў сілавікоў. Супраць пратэстоўцаў ужылі спэцсродкі, але тыя не адступіліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG