Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка апасаецца, што «праз паўстагодзьдзя ў Беларусі ня будзе каму жыць»


Аляксандр Лукашэнка лічыць важным абмеркаваць магчымасьць скарачэньня ў Беларусі трохгадовага адпачынку па доглядзе дзіцяці. Пра гэта ён заявіў 20 лістапада падчас наведваньня ААТ «Гомсельмаш».

Паводле яго, адпачынак па доглядзе за дзіцем у Беларусі зьяўляецца адным з самых працяглых у сьвеце.

Паводле Лукашэнкі, самая вялікая праблема ў краіне — дэмаграфічная. «Калі кожная жанчына не народзіць дваіх-траіх, будзе як у Эўропе, Расеі, Украіне, якая за год амаль 200 тыс. страціла, дзе ідзе падзеньне насельніцтва. Жыць няма каму будзе праз паўстагодзьдзя», — сказаў ён.

Тымчасам аводле МУС, Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка, пакінулі больш за 10 тыс. чалавек. Ад пачатку восені ў Польшчу з Беларусі выехала каля 10 тыс. чалавек. Ва ўкраіну з верасьня 2020 году зьехали каля 3 тыс. грамадзян Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG