Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку БДУ Ксенію Сырамалот пакідаюць у СІЗА КДБ на два месяцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэсавую сакратарку «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» пакідаюць на два месяцы пад вартай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».

Прэсавую сакратарку «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» пакідаюць на два месяцы пад вартай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».

Ксенію і іншых затрыманых сябраў ЗБС абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Сёньня паводле гэтага ж артыкула завялі крымінальную справу супраць студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Глеба Фіцнера, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Ён таксама арыштаваны на два месяцы.

12 лістапада прайшлі ператрусы ў сямі актывістаў ЗБС. Сярод іх былі Яна Арабейка, Кася Будзько, Алана Гебрэмарыям, Ягор Канеўскі, Ксенія Сырамалот, Глеб Фіцнер.

Затрыманая 12 лістапада ў Менску актывістка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» і ініцыятывы «Моладзевы блёк», сябра Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі (КР), прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям была прызнаная падазраванай у крымінальнай справе 14 лістапада.

Затрыманым студэнтам пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG