Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 5 чалавек


Алана Гебрэмарыям у Задзіночаньні беларускіх студэнтаў

15 беларускіх праваабарончых арганізацый прызналі палітвязьнямі зьняволеных сябраў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў.

  • Яну Арабейку,
  • Касю Будзько,
  • Алану Гебрэмарыям,
  • Ягора Канецкага,
  • Ксенію Сырамалот.

Іх затрымалі 12 лістапада і зьняволілі ў СІЗА КДБ.

Выстаўленае ў якасьці падставы для затрыманьня і сьледчых дзеяньняў падазрэньне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, праваабаронцы назвалі беспадстаўным і палітычна матываваным.

На думку праваабаронцаў, пагром ЗБС наўпрост зьвязаны з палітычнай актыўнасьцю арганізацыі і яе лідэраў, супрацай з Каардынацыйнай радай.

Цяпер, з улікам актывістаў ЗБС, у Беларусі 126 палітычных зьняволеных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG