Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратарцы «Белсату» можа пагражаць крымінальная справа


Дар'я Чульцова

Пасьля 7 дзён арышту на свабоду ня выйшла апэратарка тэлеканалу «Белсат» Дар’я Чульцова. 15 лістапада яна працавала разам зь іншай журналісткай «Белсату»Кацярынай Андрэевай над стрымам з Плошчы Перамен. Іх разам затрымалі і судзілі ў адзін дзень. Абедзьве тады атрымалі па 7 дзён арышту.

Як піша намесьнік дырэктара Белсату Аляксей Дзікавіцкі, адвакат Дар'і Чульцовай даў падпіску аб неразгалошваньні, але ёсць падставы меркаваць, што Чульцову абвінавачваюць у тым жа самым, што і Андрэеву, гэта значыць паводле часткі 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Паводле гэтага абвінавачаньня мінімальна пагражае штраф, максымальна — пазбаўленьне волі на тры гады.

Раней Андрэевай прад’явілі абвінавачаньне па гэтым артыкуле. Журналістцы была абраная мера стрыманьня — два месяцы арышту.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, з пачатку 2020 году зафіксаваныя рэпрэсіі супраць больш як 500 журналістаў, а з 9 жніўня — 360 супрацоўнікаў СМІ затрымалі.

Паводле БАЖ, на сёньня за кратамі 22 журналісты:

  • Кацярына Андрэева
  • Ян Аўсеюшкін
  • Яўген Бузук
  • Сяргей Гадзяеў
  • Алег Грузьдзіловіч
  • Ігар Карней
  • Аляксандра Квіткевіч
  • Марына Кастылянчанка
  • Уладзіслаў Кулецкі
  • Міхаіл Кунцэвіч
  • Максім Лаўрэцкі
  • Андрэй Ломаў
  • Арцём Лява
  • Кацярына Мядзьведзева
  • Максім Несьцяркоў
  • Раман Папкоў
  • Андрэй Рабчык
  • Раман Чмель
  • Дар'я Чульцова
  • Яўген Шапчыц
  • Андрэй Шаўлюга
  • Марыя Ярома

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG