Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску памёр шматгадовы кіраўнік бізнэс-саюзаў Уладзімер Карагін


Уладзімер Карагін, архіўнае фота
Уладзімер Карагін, архіўнае фота

На 69-м годзе жыцьця 2 лістапада ў Менску памёр шматгадовы кіраўнік бізнэс-саюзаў, старшыня Вышэйшай каардынацыйнай рады «Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва» Ўладзімер Карагін. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на канфэдэрацыю.

Карагін нарадзіўся 20 красавіка 1952 году ў Пскове, па адукацыі філёзаф, эканаміст-мэнэджар і фінансіст.

Ад 1978 па 1992 год Карагін выкладаў у БДУ і Рэспубліканскім міжгаліновым інстытуце павышэньня кваліфікацыі кіраўнічых супрацоўнікаў і спэцыялістаў народнай гаспадаркі.

У 1993 годзе Карагін заснаваў недзяржаўную Акадэмію парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. У 1989–1999 гадах быў дэпутатам, старшынём пастаяннай дэпутацкай камісіі па эканамічным разьвіцьці і бюджэце, стаў першым намесьнікам Менскага гарадзкога Савету дэпутатаў.

У 2006 годзе Карагін узначаліў Каардынацыйную раду па разьвіцьці і прасоўваньні Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі, а ў 2007 годзе яго абралі на старшыню Вышэйшай каардынацыйнай рады «Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG