Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краму нацыянальнай атрыбутыкі ў Воршы пазбаўляюць памяшканьня. Уладальнік: «Гэта палітычна матываваны ціск»


«Цудоўная крама»
«Цудоўная крама»

У Воршы не падоўжылі арэнду памяшканьня адзінай тутэйшай краме нацыянальнай атрыбутыкі і сувэніраў. Уладальнік, Ігар Казьмярчак, лічыць, што на арэндадаўцу «націснулі».

Тэрмін пагадненьня сканчаецца 30 лістапада. У гэты дзень «Цудоўная крама» зьбіралася адзначыць гадавіну свайго адкрыцьця.

Раней праверкай прадпрымальніцкай дзейнасьці мясцовага актывіста апазыцыі і праваабаронцы Ігара Казьмерчака займаўся Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Фінансавая міліцыя аштрафавала яго на 486 рублёў за парушэньне парадку гандлю. Тады забралі кампутар ды фінансавую дакумэнтацыю. Прадукцыя кантралёраў не зацікавіла.

За месяц да сканчэньня тэрміну арэнды ўладальнік памяшканьня паведаміў Казьмерчаку, што падаўжаць зь ім дамову ня будзе.

«Вядома ж, гэта палітычна матываваны ціск, — настойвае Казьмярчак. — Падобныя да нашай крамы ў краіне таксама высяляюць. У Менску спыніў сваю працу Symbal.by, у Берасьці — „Князь Вітаўт“. Цяпер, выглядае, мы трэція».

Казьмярчак кажа: пасьля таго як стала вядома пра праблемы крамы, вырасьлі продажы. Неабыякавыя гараджане прапанавалі ёй адразу некалькі памяшканьняў. Цяпер крама месьціцца ў гандлёвым цэнтры побач з чыгуначным вакзалам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG