Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні марш у падтрымку страйкоўцаў-азотаўцаў скончыўся затрыманьнямі. ФОТА


Марш падтрымкі рабочых заводу «Гродна Азот».
Марш падтрымкі рабочых заводу «Гродна Азот».

Удзень 31 кастрычніка ў Горадні каля аўтавакзалу сабраліся каля 150 чалавек. Людзей затрымалі.

Гарадзенцы стаялі невялікімі групамі па абодва бакі праспэкту Касманаўтаў. Да іх падыходзілі міліцыянты і папярэджвалі, што нельга ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Побач з аўтавакзалам стаяў аўтазак і вадамёт. З аўтазаку гучна грала музыка, песьні пра бацьку, «Алеся», «Белая Русь».

Адтуль папярэджвалі па-беларуску, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

АМАП у Горадні, 31 кастрычніка.
АМАП у Горадні, 31 кастрычніка.

Людзі ў цывільным закрывалі дзьверы пад’ездаў у дамах побач. Прыкладна праз гадзіну пасьля збору гарадзенцы рушылі маршам у бок «Гродна Азоту». Яны ішлі расьцягнутай калёнай, невялікімі групамі па абодвух баках праспэкту Касманатаўтаў. Людзі прайшлі прыкладна 200 мэтраў.

На паварот да крамы «Гема» падʼехалі аўтазакі і аўтобусы, выйшла 100-150 сілавікоў у чорным. Яны перакрылі праспэкт Касманаўтаў каля аўтавакзалу і каля «Гемы», а таксама праходы ў двары.

АМАП у Горадні. 31 кастрычніка.
АМАП у Горадні. 31 кастрычніка.

Сталі затрымліваць людзей, бегалі па дварах і выцягвалі гарадзенцаў адтуль. Затрыманьні ішлі 10-15 хвілін. Бралі і мужчын, і жанчын.

Колькасьць затрыманых невядомая.

Адначасна на Кургане Славы, які месьціцца паміж аўтавакзалам і «Гродна Азот», праходзіў праўладны аўтапрабег. Прыехалі каля 100-200 чалавек. Калі б марш дайшоў да «Азоту», то ён бы праходзіў праз Курган Славы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG