Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене распусьцяць дзьве мячэці пасьля тэракту ў цэнтры гораду


Вена, 4 лістапада.

У Вене распусьцяць дзьве мячэці, якія наведваў зламысьнік, што застрэліў чатырох чалавек у цэнтры аўстрыйскай сталіцы. Пра гэта паведаміла міністарка па справах інтэграцыі Сюзанэ Рааб, перадае Reuters.

Аўстрыйскія ўлады мяркуюць, што абедзьве мячэці былі асяродкамі радыкальнай плыні ісламу, якой прытрымліваўся нападнік. У пятніцу, 6 лістапада, у мячэцях прайшлі ператрусы. Рааб падкрэсьліла, што дзеяньні ўладаў — не атака на рэлігію.

У сваю чаргу, міністар унутраных спраў Аўстрыі Карл Нехамэр заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што Вена прызнала недапушчальныя памылкі пры апрацоўцы інфармацыі выведкі, атрыманай ад спэцслужбаў Славаччыны.

Напад у Вене адбыўся ўвечары 2 лістапада. Узброены чалавек на працягу некалькіх хвілін страляў у мінакоў, наведнікаў кавярні і паліцэйскіх у цэнтры аўстрыйскай сталіцы. Самога нападніка застрэліла паліцыя. Ім аказаўся 20-гадовы Куйцім Фэйзулай, уладальнік пашпартоў Аўстрыі і Паўночнай Македоніі. Улады кваліфікуюць здарэньне як тэракт.

Па справе аб датычнасьці да злачынства ў Аўстрыі затрымалі 15 чалавек. Пракуратура Вены настойвае на арышце яшчэ васьмёх.

Паліцыя Нямеччыны ў пятніцу, 6 лістапада, правяла ператрусы ў дамах і офісах чатырох чалавек, якія меркавана былі зьвязаныя зь венскім ісламістам.

Летась у красавіку Фэйзулая асудзілі на 22 месяцы пазбаўленьня волі — за спробу зьехаць у Сырыю, каб далучыцца да ўзброеных атрадаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». З турэмнага тэрміну, прызначанага яму прысудам, ён адседзеў толькі восем месяцаў і быў вызвалены ў сьнежні мінулага году.

Па словах кіраўніка МУС, Фэйзулай быў удзельнікам праграмы «дэрадыкалізацыі». Але, нягледзячы на гэта і на ўсе зьнешнія прыкметы паступовай інтэграцыі ў аўстрыйскае грамадзтва, экстрэміст перасьледаваў свае, супрацьлеглыя мэты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG