Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі Ніны Багінскай абураныя фэйкам прапагандыстаў


Кватэра Ніны Багінскай пасьля вобшуку
Кватэра Ніны Багінскай пасьля вобшуку

Пасьля вобшуку ў кватэры Ніны Багінскай некаторыя тэлеграм-каналы, у тым ліку тэлеканал ОНТ, паведамілі, што нібыта зь яе кватэры ідзе непрыемны пах і што жанчына зьбірае розныя непатрэбныя прадметы. Ілюстрацыяй гэтага сталі фатаздымкі пасьля ператрусу.

«Проста баба Ніна 40 гадоў зьбірае ўсё і адразу», – напісаў адзін з прапагандыстаў.

Са Свабодай скантактаваліся абураныя суседзі Багінскай, якія назвалі гэта «поўнай лухтой». Паводле іх, у доме сапраўды жыве чалавек, які зьбірае розныя непатрэбныя рэчы і з кватэры якога ідзе непрыемны пах, але ўсё гэта прыпісалі Ніне.

«Адміністрацыя, участковы ў курсе, а зрабіць нічога ня могуць. Да Ніны гэта ня мае дачыненьня. Яна пасадзіла ў двары кусты, дрэвы, яна ў нас вельмі паважаны чалавек, і ня толькі апошнія паўгода», — расказалі суседзі.

У чацьвер увечары ў кватэры Багінскай праводзілі «сьледчы экспэрымэнт». Сілавікі заявілі, што справа датычыць унучкі Багінскай, якая жыве ў той жа кватэры. Ані сама Багінская, ані яе дачка ня ведаюць, якая справа маецца на ўвазе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG