Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марш людзей з інваліднасьцю, Ціханоўская ў Вене, сілавікі ў кватэры Багінскай. Найважнейшае за 5 лістапада


Марш людзей з інваліднасьцю.
Марш людзей з інваліднасьцю.

Людзі з інваліднасьцю 5 лістапада прайшлі ад Чырвонага касьцёла, што на плошчы Незалежнасьці, да Кастрычніцкай плошчы Менску.​

Каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.

Незалежнае расьсьледаваньне ў рамках «Маскоўскага мэханізму» Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) паказала, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі сфальсыфікаваныя.

Пасьля сустрэчы зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай фэдэральны канцлер Сэбастыян Курц выказаў «поўную падтрымку Аўстрыі» для дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Курсант 4 курсу факультэту міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.

Плятформа «Голос» апублікавала справаздачу аб парушэньнях на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.​ У падрыхтоўцы справаздачы таксама ўдзельнічалі ініцыятывы «Зубр» і «Честные люди».

Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па заяве былога лагойскага ратавальніка Юрыя Крывашэя. Ён апублікаваў тэкст афіцыйнага адказу ў​ сваім твітэры.

З шэрагу менскіх заводаў масава звольнілі чальцоў наваствораных пярвічных арганізацый Свабоднага прафсаюзу мэталістаў (сяброўская арганізацыя Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў).

З 6 лістапада на прыём хворых з каранавірусам пераходзіць 10-я менская клінічная лякарня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG