Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гібель на «Беларуськаліі», суды над мэдыкамі, новыя санкцыі супраць уладаў. Найважнейшае за 4 лістапада


Надпіс на сьцяне ў Менску
Надпіс на сьцяне ў Менску

У гэтай падборцы – асноўныя падзеі ў Беларусі 4 лістапада, пра якія варта ведаць.

Прадстаўнікі ўсіх краінаў Эўразьвязу дамовіліся пра ўвядзеньне новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі, у тым ліку супраць Аляксандра Лукашэнкі. Рашэньне мае быць апублікаванае ў пятніцу.

4 лістапада працягваліся суды над мэдыкамі, якіх затрымалі 2 лістапада падчас акцыі салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.

Фонд «Страна для жизни» пачаў «пры падтрымцы Сяргея і Сьвятланы Ціханоўскіх» дапамагаць валянтэрам і актывістам. Фінансавай падтрымкай забясьпечаць і сем’і зьняволеных, піша тэлеграм-канал фонду.

На «Беларуськаліі» — сьмяротны выпадак, загінуў супрацоўнік трэцяга рудаўпраўленьня 11 горнага ўчастку Мікалай Лявончык

Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 984 новыя выпадкі каранавірусу. Днём раней было 929.

Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.

Артыстаў Горадзенскага драматычнага тэатру, якія далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай 30 кастрычніка, звальняюць з працы.

Ініцыятыва «Честные люди» запусьціла чат-бот, які дае дзяржаўным службоўцам магчымасьць выказацца пра сытуацыю ў краіне. За 7 дзён прыйшло 8 тысяч адказаў.

Сябры супольнасьці «Беларусы ў Ізраілі» зьвярнуліся да прэмʼер-міністра Біньяміна Нэтаньягу. Яны нагадалі свайму прэмʼеру, што рэпрэсіі супраць мірных людзей закранулі, у тым ліку, некалькіх грамадзян Ізраілю, а таксама прадстаўнікоў габрэйскай грамады ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG