Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З горадзенскага драмтэатру за страйк звольнілі ўжо 14 артыстаў


Бел-чырвона-белы сьцяг над будынкам абласнога драмтэатру ў Горадні 15 жніўня
Бел-чырвона-белы сьцяг над будынкам абласнога драмтэатру ў Горадні 15 жніўня

Артысты Паліна Левіна і Аляксей Станога страцілі працу ў горадзенскім драмтэатры. Яны далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай, яшчэ 30 кастрычніка. Пра звальненьне калег расказала артыстка драмтэатру Натальля Лявонава.

Натальлю Лявонаву звольнілі з драмтэатру раней. Агулам за апошнія паўтара месяца працу ў тэатры страцілі як мінімум 14 актораў і рэжысэраў.

Акрамя пералічаных, гэта артысты Васіль Мініч, Аляксандар Дзям’янаў, Анастасія Мучко, Натэла Бялугіна, Марыя Мялешка, Марыя Бутрымовіч, Ігар Уланаў, Лізавета Мілінцэвіч, Валянціна Харытонава.

27 кастрычніка першымі звольнілі яшчэ рэжысэраў Генадзя Мушперта і Сяргея Курыленку, якія маюць тэатральны стаж 48 і 40 гадоў адпаведна — нібыта за невыкананьне працоўных абавязкаў. Яны падтрымалі страйк і адмовіліся пісаць заявы на звальненьне па ўласным жаданьні.

15 жніўня над будынкам тэатру залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Пачынаючы з 20 верасьня былі адмененыя або сарваныя некалькі спэктакляў. А 25 верасьня дырэктар драмтэатру Ігар Гедзіч «праз каранавірус» адмяніў усе спэктаклі, нягледзячы на аншляг. Праз тыдзень дырэктар вярнуў паказы спэктакляў, але перасьлед рэжысэраў і артыстаў працягнуўся. Спачатку частку зь іх пазбавілі месячных прэміяў і даплат, а затым пачалі звальняць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG