Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ чатырох мэдыкаў асудзілі на «суткі» за ўдзел у акцыі пратэсту

абноўлена

Пратэст слудэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, Менск, 29 кастрычніка
Пратэст слудэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, Менск, 29 кастрычніка

4 лістапада працягваюцца суды над мэдыкамі, якіх затрымалі 2 лістапада падчас акцыі салідарнасьці на праспэкце Дзяржынскага ў Менску. Таксама за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» асудзілі мэдыка з Салігорску.

  • Яўгена Майскага, лекара магнітна-рэзананснай тамаграфіі ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, пакаралі 9 суткамі адміністрацыйнага арышту, паведамляе незалежнае аб’яднаньне мэдыкаў «Белые халаты».
  • Руслана Якубоўскага, траўматоляга-артапэда таго ж РНПЦ, асудзілі на 8 сутак арышту.
  • Дзімітрыя Маркелава, хірурга Менскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі, асудзілі на 8 сутак арышту.
  • Леаніду Глазкіну, траўматолягу-артапеду РНПЦ траўмы прысудзілі 8 сутак арышту.

А ў Салігорску пасьля ранішняга «ланцуга салідарнасьці» ў сваім кабінэце быў затрыманы Яўген Бянькоўскі, доктар-тэрапэўт, загадчык аддзяленьня ў Рэспубліканскай бальніцы спэлеалячэньня. Яго даставілі ў РАУС, судзілі па скайпе, вырак – штраф 540 рублёў, піша страйкам «Беларуськалію».

Учора 15 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі акушэру-гінэколягу 3-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску Станіславу Салаўю і лекару-нэўролягу РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі Руслану Бадамшыну.

2 лістапада на праспэкце Дзяржынскага ў Менску прайшло шэсьце лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту. Шэсьце пачалося ад будынку БДМУ, у ім удзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек. Хутка прыехалі сілавікі, затрымалі 9 мэдыкаў, сярод іх трох жанчын. Жанчын пасьля адпусьцілі з Маскоўскага РУУС, а мэдыкаў-мужчын перавялі на Акрэсьціна да суду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG