Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад імя палітзьняволенай Марфы Рабковай прыйшоў ліст, якога яна не пісала


Марфа Рабкова
Марфа Рабкова

Ад імя палітвязьня Марфы Рабковай прыйшоў ліст, які пісала не яна. Дзяўчына мае іншы почырк, што пацьвердзілі яе сваякі, перадае валянтэрская служба «Вясны». Блізкія Рабковай западозрылі правакацыю спэцслужбаў.

Маці аднаго з палітвязьняў атрымала ліст нібыта ад Марфы, дзе тая падрабязна піша пра «фашыстаў з КДБ і ГУБАЗіК» і пра «абвінавачаньні ў адміністраваньні чатаў». Аднак почырк у лісьце не супадае з сапраўдным почыркам Рабковай, што пацьвердзілі сваякі. Сама Рабкова перадала з ізалятара, што не пісала ніякіх лістоў гэтай жанчыне.

«Пытаньне аб мэтах, якія такім чынам перасьледуюць „невядомыя“, застаецца адкрытым, але, мяркуючы па ўсім, разьлік быў у тым, каб справакаваць суразмоўцу на „радыкальныя прамовы“, якія потым можна выкарыстоўваць у матэрыялах справы», — піша тэлеграм-канал валянтэраў ПЦ «Вясна».

Ліст прыйшоў на фоне поўнай блякады карэспандэнцыі ад бацькоў Марфы. Да ўсяго іншага, вядома, што Рабкова знаходзіцца ў маленькай камэры, але пры гэтым у яе даўно адсутнічаюць прагулкі, а цяпер баліць сьпіна ад тонкага матраца і мэталічных нараў.

Валянтэрку, якая дакумэнтавала выпадкі катаваньняў мірных пратэстоўцаў сілавікамі, затрымалі 17 верасьня. Марфе Рабковай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці), яна знаходзіцца пад арыштам у СІЗА №1 Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG