Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта не палітыка, гэта законы чалавечай маралі». Выкладчыкі Полацкага ўнівэрсытэту зьвярнуліся да ўладаў і народу


Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Архіўнае фота.

Відэаролік яны даслалі ў рэдакцыю Tut.by. Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызваленьня нявінна асуджаных і затрыманых», «пакараньня злачынстваў супраць чалавечнасьці».

«Беларусь – наш агульны дом, і іншага дома мы ня маем. Дзяды і бацькі навучылі нас: у доме няма месца хлусьні, хамству і гвалту. Гэта – не палітыка. Гэта – адвечныя законы чалавечай маралі, безь якіх немагчыма «людзьмі звацца». Славутыя землякі – Эўфрасіньня Полацкая, Францішак Скарына, Ян Баршчэўскі, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін – пакінулі нам запавет: жыві ў любові, жыві па праўдзе, жыві сумленна, барані Беларусь ад зла. Нас многа розных – Беларусь адна. Дзеля Радзімы будзем разам», – заяўляюць выкладчыкі і супрацоўнікі Полацкага ўнівэрсытэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG