Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайне ў Карабаху загінулі больш за 2,3 тысячы армянскіх вайскоўцаў


Жыхарка Нагорнага Карабахe Пайцар Балаян, 13 лістапада 2020/
Жыхарка Нагорнага Карабахe Пайцар Балаян, 13 лістапада 2020/

Міністэрства аховы здароўя Армэніі аб’явіла, што ў вайне ў Карабаху з армянскага боку загінула больш за 2,3 тысячы вайскоўцаў. Гэта амаль на адну тысячу больш, чым да цяперашняга часу прызнавала міністэрства абароны краіны.

Шматтысячнае шэсьце памяці ахвяраў вайны прайшло ўвечары ў суботу ў Ерэване.

У Нагорным Карабаху пачынае патруляваньне расейская ваенная паліцыя, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі Ігар Канашэнкаў. Міратворцаў у Карабаху разьмесьцяць у двух зонах адказнасьці — «Поўдзень» і «Поўнач».

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Канашэнкава, рэжым спыненьня агню выконваецца па ўсёй лініі судакрананьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG