Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася пэтыцыя ў абарону дзіцячага рэаніматоляга Вітушкі, якога звальняюць з РНПЦ «Маці і дзіця»


Дзіцячы доктар Андрэй Вітушка.
Дзіцячы доктар Андрэй Вітушка.

Пэтыцыя накіраваная выканаўцу абавязкаў міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзьмітрыю Піневічу.

«16 лістапада 2020 году, якраз напярэдадні Міжнароднага дня неданошаных дзяцей, нам стала вядома аб тым, што сотні малых, народжаных раней часу, страцілі шанец на жыцьцё, – гаворыцца ў звароце. – Менавіта так мы і будучыя бацькі маленькіх беларусаў успрынялі навіну пра тое, што аднаму з найлепшых дзіцячых лекараў-рэаніматолягаў, кандыдату мэдыцынскіх навук, магістру гуманітарных навук, доктару вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам Андрэю Мікалаевічу Вітушку без тлумачэньня прычын і, паводле нашых зьвестак, ня маючы на тое важкіх падстаў не працягнулі працоўны кантракт у РНПЦ «Маці і дзіця», дзе ён усе гэтыя гады ратаваў жыцьці і здароўе самых безабаронных і важных для краіны пацыентаў».

«Сыстэма аховы здароўя Беларусі ў яго асобе можа страціць важнага спэцыяліста, які валодае ўнікальнымі навыкамі і ведамі, што абсалютна недапушчальна ў сёньняшні складаны час, калі дэмаграфічная сытуацыя ў краіне застаецца напружанай у сувязі зь нізкім узроўнем нараджальнасьці, старэньнем насельніцтва і даволі высокай сьмяротнасьцю, у тым ліку і абумоўленай пандэміяй COVID-19».

У пэтыцыі просяць кіраўніка Міністэрства аховы здароўя аднавіць справядлівасьць і адмяніць рашэньне кіраўніцтва РНПЦ «Маці і дзіця», зьвязанае са звальненьнем Андрэя Мікалаевіча Вітушка, даўшы яму магчымасьць працягнуць працу на займанай пасадзе.

Меней чым за дзень тэкст пэтыцыі падпісалі больш за 500 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG