Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белыя халаты» заклікалі мэдыкаў да масавых звальненьняў на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне


«Звальняемся, бо страйкаваць ня маем права», – пішуць на тэлеграм-канале лекараў, які мае 42 тысячы падпісчыкаў.

Тых, хто вырашыў звальняцца, «ужо шмат», пішуць на канале. Звальняцца зьбіраюцца паводле Працоўнага кодэксу праз 30 дзён, і «за гэты час у дзяржавы і адміністрацыі будзе час, каб так ці іначай вырашыць гэтае пытаньне».

Лекары прапануюць тым, хто ня можа звольніцца, адмовіцца працаваць без належных сродкаў абароны, пераходзіць на адну стаўку і ладзіць «італьянскі стайк».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG