Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Балюча і трывожна, у людзей няма ніякіх правоў». Вядомы футбаліст і трэнэр Хацкевіч пра беларускія пратэсты


Аляксандар Хацкевіч, архіўнае фота.
Аляксандар Хацкевіч, архіўнае фота.

Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай у футболе Аляксандар Хацкевіч, які трэнаваў кіеўскі футбольны клюб «Дынама», а цяпер – расейскі «Ротар» (Валгаград), у інтэрвію расейскаму спартоваму інтэрнэт-выданьню «Чэмпіянат» ацаніў падзеі ў Беларусі.

«Мне вельмі балюча бачыць тое, што там робіцца. Трывожна на сэрцы, у тым ліку за бацькоў. Цяпер у Беларусі ніхто не абаронены – ніякіх правоў няма ў людзей. Па-мойму, Мандэла сказаў: «Правіцель, які зьнішчае свой народ, забівае дзяржаву. А правіцель, які шукае прымірэньня, стварае нацыю».

Беларускі пратэст больш мірны і менш арганізаваны ў параўнаньні з украінскім, але, калі людзі масава выйшлі на вуліцы, гэта значыць адно: просты народ давялі», – сказаў Аляксандар Хацкевіч.

Аляксандар Хацкевіч паведаміў, што ў Беларусі ня быў два гады, але цікавіцца тым, што адбываецца ў краіне.

«Я гляджу навіны, шукаю інфармацыю ў сацыяльных сетках, таму што па БТ не паказваюць усяго, што адбываецца на вуліцах. Чытаю, лістуюся з сябрамі».

Сям'я Аляксандра Хацкевіча жыве ў Кіеве, а бацькі – у Беларусі. «У Беларусі засталіся маці і бацька. Летась яны гасьцявалі ў мяне ў Кіеве», паведаміў трэнэр.

Хто такі Хацкевіч

Аляксандар Хацкевіч нарадзіўся 19 кастрычніка 1973 году ў Менску. Футбольную карʼеру пачынаў у менскім «Дынама», адкуль у 1996 годзе перайшоў у кіеўскае «Дынама», у якім іграў да 2004 году, заваяваўшы ў складзе клюбу шмат трафэяў: сем разоў станавіўся чэмпіёнам Украіны і чатыры разы – уладальнікам Кубка Ўкраіны. Затым нядоўгі час выступаў за кітайскі «Цяньцзінь Тэда» і латвійскую «Вента». Завяршаў карʼеру ў родным менскім «Дынама».

Трэнэрскую карʼеру пачаў у 2007 годзе ў якасьці трэнэра «Дынама» (Менск), потым узначальваў юнацкую зборную Беларусі U-18 і ФК «Віцебск». З 1 лютага 2010 года да красавіка 2011 года працаваў асыстэнтам галоўнага трэнэра нацыянальнай зборнай Украіны.

У сьнежні 2010 года ўзначаліў моладзевую каманду кіеўскага «Дынама», а ўлетку 2013-га – «Дынама-2». 4 сьнежня 2014 году быў прызначаны галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі, якую ўзначальваў да 6 сьнежня 2016 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG