Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭА

Калёна людзей каля станцыі метро «Спартыўная», 15 лістапада

15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што паводле стану на 00.30 менскага часу лічба затрыманых дасягнула 1100 чалавек.

У адрозьненьне ад некалькіх папярэдніх нядзельных маршаў, калі на актыўны пратэст выходзілі толькі ў Менску, гэтым разам актыўнасьць вярнулася і ў рэгіёны.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Гомель, 15 лістапада.

Дзеяньні сілавікоў былі такімі ж, як і ў папярэднія маршы,– сілавікі не давалі людзям сабрацца, сфармаваць калёны, выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты, білі і затрымлівалі ўдзельнікаў пратэсту.

Першыя затрыманьні ў Менску ля мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму. 15 лістапада.

У Менску сілавікі разагналі марш «Я выходжу» памяці Рамана Бандарэнкі на скрыжаваньні вуліцы Прытыцкага і праспэкту Пушкіна, а таксама разагналі людзей на «плошчы Перамен» у Менску, дзе невядомыя схапілі Рамана Бандарэнку, адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, пасьля яго ён памёр ад пабіцьця.

У Менску людзі пачалі зьбірацца а 12-й гадзіне на скрыжаваньні праспэкта Пушкіна і вуліцы Прытыцкага, дзе 10 жніўня загінуў Аляксандар Тарайкоўскі. Гэтае месца было заблякаванае сілавікамі, таксама з раніцы закрылі рэкордную колькасьць станцый мэтро – 15, і адключылі мабільны інтэрнэт.

Затрыманьні ля праспэкту Пушкіна ў Менску, 15 лістапада.

Сілавікі пачалі хапаць людзей адразу, не даючы ім сабрацца. Толькі адзін раз людзям удалося сфармаваць калёну на некалькі тысяч чалавек, якая прыйшла на гэтае месца з Каменнай Горкі. Супраць яе адразу выкарысталі сьвятлашумавыя гранаты. Падчас выбухаў гранат пацярпела мінімум адна жанчына, яшчэ адзін мужчына страціў прытомнасьць падчас разгону, яго ратавалі вайсковыя мэдыкі.

Выбухі пэрыядычна гучалі яшчэ больш за гадзіну, людзі ўцякалі ад нападаў узброеных сілавікоў у чорным і аліўкавым і не змаглі аб'яднацца.

Пакуль ля мэтро «Пушкінская» ў Менску сілавікі разганялі ўдзельнікаў «Маршу сьмелых» памяці Рамана Бандарэнкі, каля тысячы чалавек сабраліся ля мэмарыялу забітаму актывісту на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракту.

Людзі скандавалі: «Трыбунал!» На даху трансфарматарнай будкі на «плошчы Пераменаў» хлопцы запалілі тры фаеры зь белым, чырвоным і белым дымам. Іх віталі воклічамі «Жыве Беларусь!» каля тысячы чалавек з нацыянальнымі сьцягамі, якія сабраліся ў двары і ваколіцах.
Тут, ля мэмарыялу Рамана Бандарэнкі, спачатку ніхто людзей не чапаў, але пазьней, калі яны выйшлі і на праезную частку, прыйшлі сілавікі ў чорным.

Прагучала шмат выбухаў сьвятлашумавых гранат і стрэлаў. Пасьля выбухаў на «плошчы Перамен» у Менску стаў кардон сілавікоў, людзі адышлі, каб ня трапіць пад стрэлы, але не разьбегліся, адышлі да мэмарыялу Бандарэнкі і ў двары. Пазьней да «плошчы Перамен» прыехаў вадамёт. Але, пастаяўшы нейкі час, сілавікі не рашыліся нападаць на людзей, а арганізавана адышлі на вуліцу Арлоўскую, перагрупаваліся.

Сілавікі атачылі пратэстоўцаў у Менску, 15 ліатапада.

Прыехалі дадатковыя сілы, і праз гадзіну атачылі пратэстоўцаў на «плошчы Перамен» з усіх бакоў. Людзі сталі ў счэпку. Сілавікі са шчытамі ўзялі ў атачэньне «плошчу Перамен», некаторыя мелі ў руках зброю. Да «плошчы Перамен» зноў прыехаў вадамёт, а таксама аўтазакі.

Людзей ля мэмарыялу Бандарэнкі стала меней, некалькі соцень пайшлі на бульвар Шаўчэнкі. Людзі крычалі: «Выходзьце!», «Далучайся!»
Да аточаных сілавікамі абаронцаў мэмарыялу прыйшлі амапаўцы і пасьля папярэджаньня пачалі выхопліваць людзей з ланцуга.

Цягам 10 хвілін ішла «зачыстка»: людзей цягнулі ў аўтобусы і аўтазакі, як мужчын, так і жанчын. Сілавікі зрывалі сьцягі, плякаты, білі лямпадкі, разбурылі намёты. Неўзабаве на «плошчы Перамен» засталіся толькі сілавікі. Сотні затрыманых, у аўтазакі стаялі чэргі, не хапала месца.

Пасьля разгону і затрыманьняў на «плошчы Перамен» з суседняга дома выйшла адзінокая жанчына, запаліла сьвечку і паставіла да мэмарыялу.

Пазьней камунальнікі забралі кветкі і сьвечкі з мэмарыяла Рамана Бандарэнкі.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі ў Берасьці, Віцебску, Горадні, Гомлі, Магілёве, Бабруйску Баранавічах, Бярозе, Жлобіне, Жодзіне, Лідзе, Мазыры, Маладэчне, Пінску, Полацку, Пружанах, Салігорску, Смалявічах і іншых гарадах Беларусі.

Усюды сілавікі перашкаджалі акцыям, разбуралі мэмарыялы Бандарэнкі, затрымлівалі актыўных удзельнікаў.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску, Горадні, Гомлі, Жлобіне. ШМАТ ФОТА

Акцыя ў Менску пачалася з затрыманьняў каля станцыі мэтро «Пушкінская»
1/37 Акцыя ў Менску пачалася з затрыманьняў каля станцыі мэтро «Пушкінская»
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Марш мусіў пачацца ад мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму, першай ахвяры сілавікоў падчас мірных пратэстаў. Аднак АМАП не даваў сабрацца ў гэтым месцы
2/37 Марш мусіў пачацца ад мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму, першай ахвяры сілавікоў падчас мірных пратэстаў. Аднак АМАП не даваў сабрацца ў гэтым месцы
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
3/37

4/37

5/37

Нягледзячы на жорсткія затрыманьні, прымяненьне сілавікамі газу і сьвятлашумавых гранат, пратэстоўцы раз за разам спрабавалі ўтварыць калёну
6/37 Нягледзячы на жорсткія затрыманьні, прымяненьне сілавікамі газу і сьвятлашумавых гранат, пратэстоўцы раз за разам спрабавалі ўтварыць калёну
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
7/37

Удзельнікі акцыі плянавалі прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «Плошчы Пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі. ​На фота «плошча Пераменаў» перад пачаткам акцыі
8/37 Удзельнікі акцыі плянавалі прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «Плошчы Пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі. ​На фота «плошча Пераменаў» перад пачаткам акцыі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
9/37

Сілавікі прыехалі на «плошчу Перамен» каля дома, дзе жыў Раман Бандарэнка. Спачатку закідалі людзей сьвятлашумавымі гранатамі, зачысьцілі прылеглыя вуліцы. Пасьля ачапілі славуты пратэставы двор 
10/37 Сілавікі прыехалі на «плошчу Перамен» каля дома, дзе жыў Раман Бандарэнка. Спачатку закідалі людзей сьвятлашумавымі гранатамі, зачысьцілі прылеглыя вуліцы. Пасьля ачапілі славуты пратэставы двор 
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
11/37

Супрацьстаяньне на «плошчы Перамен»
12/37 Супрацьстаяньне на «плошчы Перамен»
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
На «плошчы Пераменаў» зьявіўся вадамёт, прыехалі новыя аўтазакі, сілавікі пачалі зачыстку
13/37 На «плошчы Пераменаў» зьявіўся вадамёт, прыехалі новыя аўтазакі, сілавікі пачалі зачыстку
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
14/37

Урэшце засталіся некалькі соцень чалавек каля стыхійнага мэмарыяла
15/37 Урэшце засталіся некалькі соцень чалавек каля стыхійнага мэмарыяла
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Пасьля невялікай размовы зь сілавікамі на чале з камандзірам менскага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, сілавікі пачалі выцягваць людзей са шчэпкі, цягнуць у аўтазакі
16/37 Пасьля невялікай размовы зь сілавікамі на чале з камандзірам менскага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, сілавікі пачалі выцягваць людзей са шчэпкі, цягнуць у аўтазакі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
17/37

18/37

Пры затрыманьні многіх жорстка зьбівалі
19/37 Пры затрыманьні многіх жорстка зьбівалі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
20/37

<p>Ачысьціўцы &laquo;плошчу Перамен&raquo;, сілавікі пайшлі па&nbsp;кватэрах бліжэйшых дамоў у&nbsp;пошуках пратэстоўцаў і&nbsp;журналістаў</p>
21/37

Ачысьціўцы «плошчу Перамен», сілавікі пайшлі па кватэрах бліжэйшых дамоў у пошуках пратэстоўцаў і журналістаў

15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
22/37

У Горадні людзі сабраліся ля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі
23/37 У Горадні людзі сабраліся ля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
24/37

25/37

Міліцыя перашкаджае людзям сабрацца ў цэнтры Горадні
26/37 Міліцыя перашкаджае людзям сабрацца ў цэнтры Горадні
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
27/37

28/37

Хутка ў Горадні пачаліся затрыманьні.&nbsp;Сілавікі хадзілі па цэнтры і разганялі людзей
29/37 Хутка ў Горадні пачаліся затрыманьні. Сілавікі хадзілі па цэнтры і разганялі людзей
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Разгон акцыі пратэсту ў Горадні.&nbsp;
30/37 Разгон акцыі пратэсту ў Горадні. 
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
На маршы сёньня выйшлі і жыхары Гомля.&nbsp;<span style="font-size: 1em;">У цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек, яны ішлі па горадзе і скандавалі &laquo;Лукашэнку ў аўтазак!&raquo;, за імі ішлі сілавікі</span>
31/37 На маршы сёньня выйшлі і жыхары Гомля. У цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек, яны ішлі па горадзе і скандавалі «Лукашэнку ў аўтазак!», за імі ішлі сілавікі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
32/37

Міліцыянты размаўляюць з гамельчукамі
33/37 Міліцыянты размаўляюць з гамельчукамі
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Міліцыя разганяе пратэст у Гомлі.
34/37 Міліцыя разганяе пратэст у Гомлі.
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
35/37

Ля гомельскага касьцёла, у двары яго людзі зрабілі імправізаваны мэмарыял памяці Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі, людзі паклалі кветкі і запалілі зьнічы
36/37 Ля гомельскага касьцёла, у двары яго людзі зрабілі імправізаваны мэмарыял памяці Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі, людзі паклалі кветкі і запалілі зьнічы
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Акцыю ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі правялі сёньня і ў Жлобіне
37/37 Акцыю ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі правялі сёньня і ў Жлобіне
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.
Previous slide
Next slide

Станам на 18:50 Праваабарончы цэнтар «Вясна» налічыў прозьвішчы каля 590 затрыманых у Менску і іншых гарадах.

Сярод затрыманых каля 20 журналістаў, намесьнік дырэктара па арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Аляксандрава, кандыдат мэдыцынскіх навук Павал Маісееў, загадчык апэрацыйнага блёку гэтага ж цэнтру кандыдат мэдычных навук Андрэй Палуянчык, вядомы выдавец Барыс Пастэрнак.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG