Адзін з удзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прыйшоў на мітынг з афіцыйным сьцягам Беларусі.
Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук прысвоіў званьне «Навуковец году» акадэміку-сакратару аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў, члену-карэспандэнту НАН доктару гістарычных навук Аляксандру Каваленю.
Удзень 20 сьнежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыяльнай.
Падчас праверак магілёўскіх крамаў у дзіцячым харчаваньні расейскага вытворцы выявілі перавышэньне нітратаў, паведамляе БелТА са спасылкай на супрацоўніцу абласной інспэкцыі дзяржаўнага нагляду за выкананьнем патрабаваньняў тэхнічных рэглямэнтаў і стандартаў Натальлю Жукаву.
Асуджаны ў верасьні 2018-га на 7,5 года пазбаўленьня волі былы першы намесьнік старшыні «Беларусбанку» Генадзь Гаспадарык выйшаў на волю. Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не зьвязаных паміж сабой крыніц.
Старшыню горадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова затрымалі раніцай 20 сьнежня.
У лютым 1990 году пісьменьнік Арлоў напісаў славутае эсэ «Незалежнасьць — гэта...». Беларусь тады была яшчэ СССР, і Арлоў пісаў пра ўяўную незалежную краіну. Ці наблізілася Беларусь за 30 гадоў да краіны-мары незалежнікаў пачатку 1990-х? Альбо Беларусь 2019 году ўсё нагадвае БССР 1990-га?
Увечары 19 сьнежня невядомы адкрыў стральбу, як мяркуецца, з аўтамата, каля будынку ФСБ на Лубянцы. Як паведаміў Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі, стральба пачалася ў 18:10 каля прыёмнай ФСБ у Маскве на вуліцы Кузнецкі Мост, дом 23.
Актывіст Зьміцер Паліенка зь сябрамі-анархістамі паставілі зьнічы ля Чырвонага касьцёла ў Менску. У акцыі таксама ўзялі ўдзел былы кандыдат на прэзыдэнта палітык Мікалай Статкевіч і актывісты ягонай партыі «Народная Грамада».
Прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў», якім занепакоеныя эколягі і мясцовыя жыхары, пачало вырабляць тэхнічны вуглярод «у межах пусканаладачных работаў».
17 сьнежня быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Аляксандра Асіповіча, піша «Коммерческий курьер». Яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня за забойства двух дзяўчат.
Улады Менску 19 сьнежня павысілі тарыфы на праезд у грамадзкім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Раней цэны на праезд паднялі на 5 капеек ува ўсіх абласьцях Беларусі.
Напачатку наступнага году Беларусь зьбіраецца наведаць кіраўніцтва групы Эўрапейскага парлямэнту для кантактаў зь Беларусьсю. Група створаная ў 1994 годзе і вядзе дыялёг з прадстаўнікамі палітычных сілаў, няўрадавых арганізацыяў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
У выпадку мацнейшага збліжэньня Беларусі і Расеі адсюль трэба проста бегчы, каб уратавацца. Бо змагацца за свае правы будзе нашмат цяжэй.
Супраць 80-гадовага мовазнаўцы, былога дэпутата Вярхоўнага Савету, першага пасла Беларусі ў Нямеччыне Беларусі Пётры Садоўскага распачаты адміністрацыйны працэс.
Перад чарговай сустрэчай кіраўнікоў Беларусі і Расеі 20 сьнежня на тэму «паглыбленай інтэграцыі» карэспандэнты Свабоды выправіліся ў памежныя рэгіёны дзьвюх дзяржаваў. Што жыхары Гомельшчыны і Браншчыны думаюць пра інтэграцыйныя працэсы — у нашым рэпартажы.
Такая колькасьць месцаў будзе прадастаўленая ў рамках праграмы перасяленьня перш за ўсё з крызісных рэгіёнаў сьвету, гаворыцца ў паведамленьні Эўракамісіі.
Да Новага году Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусьціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Адмысловыя малюнкі ілюструюць 13 беларускіх прыказак.
Менская міліцыя заявіла, што будзе прымаць «усе неабходныя захады для бясьпекі грамадзян, у тым ліку дзяцей» падчас акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй на Кастрычніцкай плошчы 20 сьнежня.
Драўляную мапу-пазл «Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі» з дапоўненай рэальнасьцю выпусьціла «Белкартаграфія», паведамляе сайт прадпрыемства.
Як сёлета штрафавалі грамадзкіх актывістаў і журналістаў і на што б хапіла гэтых грошай.
Ці ёсьць сувязь паміж выхадам інтэрвію з прызнаньнем у забойствах беларускіх апазыцыянэраў і тым, што неўзабаве адбудзецца чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна і хадой перамоваў аб паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі?
Дзеці растуць надзвычай хутка. Шчэ ўчора, літаральна — учора, вы тлумачылі ім, што галоўнае — гэта слухацца дарослых і мець добрыя адзнакі ў дзёньніку, а сёньня вы прыходзіце ў паліклініку, дзе для вашага доктара галоўнае — слухацца галоўурача.
У Менску прызначылі новую галоўную архітэктарку. Ёю стала былая намесьніца старшыні камітэту архітэктуры Вольга Радчанка.
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі дзеля паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі? Абмяркоўваюць сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, гінэколяг з Лагойску Ірына Казлоўская, блогерка Наста Захарэвіч і гендэрная дасьледчыца Ірына Саламаціна.
Тым часам у Вярхоўнай радзе Ўкраіны патрабуюць стварыць камсію для кантролю за сьледзтвам у справе Паўла Шарамета.
Шэраг расейскіх СМІ і тэлеграм-каналаў раніцай у сераду паведамілі пра ператрусы ў Маскве ў кватэры бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева і ў офісах зьвязаных зь ім кампаній. У структурах Гуцэрыева ператрусы адмаўляюць.
У 2017 годзе ў Беларусі ахвярамі забойстваў сталі 335 чалавек (3.5 чалавек на 100 тысяч насельніцтва). Як Беларусь выглядае паводле гэтага паказьніку ў параўнаньні з суседзямі? Ці праўда, што ў Беларусі колькасьць забойстваў адносна насельніцтва — найменшая ў параўнаньні з краінамі суседзямі?
Хто быў падазраваным, хто расьсьледаваў, хто сьведчыў у справе зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага. Свабода склала сьпіс ключавых асобаў, зьвязаных з гэтым расьсьледаваньнем.
Маркелава арыштавалі на 14 сутак за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку ў Менску.
Deutsche Welle апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. На пытаньні Свабоды адказвае адзін са сцэнарыстаў фільму, журналіст расейскай службы DW Ўладзімер Дорахаў.
Беларускія ўлады вырашылі зрабіць 2 студзеня выходным днём без адпрацоўкі. А вось 4 студзеня застанецца рабочым днём.
Былы лідэр спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук расказаў Свабодзе, як 18 гадоў таму быў знойдзены аўтамабіль бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, на якім яго разам зь Віктарам Ганчаром даставілі на месца забойства.
Беларусь у «Глябальнай справаздачы аб гендэрнай роўнасьці 2020» Сусьветнага эканамічнага форуму заняла 29-е месца, апярэдзіўшы Літву (33), Польшчу (40), Украіну (59) і Расею (81).
Мы спыталі ў менчукоў, што яны думаюць пра прызнаньне экс-байца, і ці ведаць пра зьніклых у 1999 годзе палітыкаў.
Карэспандэнты Свабоды паглядзелі, як цяпер выглядае гэта месца.
Згодна са зьвесткамі праваабаронцаў, 25 удзельнікаў акцый 7 і 8 сьнежня ў Менску супраць «паглыбленай інтэграцыі» атрымалі позвы зьявіцца ў міліцэйскія ўпраўленьні для складаньня пратаколаў аб адміністрацыйнай адказнасьці.
Мінабароны тлумачыць, чаму так атрымалася і што рабіць, каб такога з вамі не адбылося.
Беларусь апынулася на 73-м месцы ў амэрыканскім рэйтынгу 80 найлепшых для жыцьця краінаў сьвету (Best Countries Rating) у 2019 годзе.
Прызнаньні чалавека, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», пракамэнтаваў Свабодзе былы дырэктар сьледчага ізалятару на Валадарскага, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда» палкоўнік Алег Алкаеў
Загадчыца была на раённай дошцы гонару і мела грамату Магілёўскага аблвыканкаму. Нязьменна старшынявала ва ўчастковых камісіях падчас выбарчых кампаніяў.
Былы судзьдзя і адвакат, цяпер праваабаронца Гары Паганяйла пракамэнтаваў фрагмэнт аповеду былога «собраўца» Юрыя Гараўскага.
Паводле Гараўскага, гэта ён ўбачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць ў яме.
Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак у 1999 годзе ўзначальваў грамадзкую камісію расьсьледаваньня зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, апазыцыянэра Віктара Ганчара і ягонага сябра Анатоля Красоўскага
«За праверку курсавых толькі з нашай групы выйшла ёй больш за 1200 рублёў». Навучэнцы Гомельскага пэдагагічнага каледжу паскардзіліся на выкладчыцу пэдагогікі дырэктару і ў пракуратуру.
Сьвятлана Завадзкая, жонка зьніклага ў 2000 годзе апэратара расейскага тэлеканалу ОРТ Зьмітра Завадзкага, пракамэнтавала прызнаньне былога спэцназаўца Юрыя Гараўскага.
Аляксандар Лукашэнка ўхваліў зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», паведамілі БелТА ў прэзыдэнцкай прэс-службе.
За 10 апошніх гадоў колькасьць адміністрацыйных правапарушэньняў у Беларусі амаль падвоілася, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас нарады аб мерах адміністрацыйнай адказнасьці.
Ці варта караць падлеткаў турэмным зьняволеньнем за наркагандаль? Што адбываецца, калі дэкрыміналізаваць марыхуану? На пытаньні Свабоды адказаў галоўны навуковец Эўрапейскага цэнтру маніторынгу наркотыкаў і нарказалежнасьці Брэндан Г’юз, які займаецца антынаркатычным заканадаўствам.
У межах сусьветнай штогадовай акцыі ААН «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту» ў межах праекту «Не замоўчвай гвалт» выступілі вядомыя беларусы.
Загрузіць яшчэ