Міліцыя: будзем прымаць усе захады для бясьпекі грамадзян падчас акцыі 20 сьнежня

Пратэст супраць паглыбленьня інтэграцыі ў Менску, 7 сьнежня
Пратэст супраць паглыбленьня інтэграцыі ў Менску, 7 сьнежня

Менская міліцыя заявіла, што будзе прымаць «усе неабходныя захады для бясьпекі грамадзян, у тым ліку дзяцей» падчас чарговай акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, якую апазыцыя плянуе правесьці на Кастрычніцкай плошчы 20 сьнежня.

Паводле міліцыі, 20 сьнежня ў Палацы Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя «Нашыя дзеці», і правядзеньне несанкцыянаванай акцыі пагражае бясьпецы дзяцей ды іхных бацькоў. Пра ўжываньне захадаў бясьпекі папярэдзілі 18 сьнежня аднаго з арганізатараў пратэсту Паўла Севярынца.

На момант публікацыі затрымалі лідэраў «Маладога Фронту» і «Эўрапейскай Беларусі» Дзяніса Ўрбановіча і Яўгена Афнагеля. За пратэсты супраць інтэграцыі 7 і 8 сьнежня ў міліцыю выклікалі каля 25 чалавек.

​
XS
SM
MD
LG