У Багдадзе прайшла цырымонія разьвітаньня з загінулым іранскім генэрала Касэмам Сулеймані. На вуліцы выйшлі тысячы чалавек. Людзі несьлі партрэты Сулеймані, сьцягі Іраку і іракскіх апалчэнцаў, ляяльных генэралу. Падчас шэсьця яны выкрыквалі лёзунг «Сьмерць Амэрыцы».
На 59-м годзе жыцьця памёр Віктар Рабушка, сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.
Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка выставіў на продаж гадзіньнік, які атрымаў у якасьці падарунку ад кіраўніка Беларусі ў 1997 годзе.
Нападнік, які напярэдадні параніў нажом некалькі чалавек у прадмесьці Парыжу, хварэў на псыхічнае расстройства. Пра гэта заявіў прадстаўнік францускай пракуратуры.
«Да гэтай хваробы нічога пра жыцьцё ня ведаў» — лічыць ураджэнец Менску, журналіст Леанід Канфер, які чатыры гады жыве і працуе ва Ўкраіне. У студзені 2018 году яму паставілі дыягназ — пухліна галаўнога мозгу.
Памёр дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Ўладзімер Станкевіч, паведаміла Інэса Драбышэўская.
Ноччу 3 студзеня стала вядома пра гібель аднаго з самых уплывовых чыноўнікаў Ірану — камандзіра элітнага падразьдзяленьня іранскага Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі генэрал-маёра Касэма Сулеймані.
4 студзеня зь пятай спробы адвакату былога кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка ўдалося наведаць яго ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Дагэтуль абаронцам 4 разы адмаўлялі ў наведваньні турмы — нібыта праз брак «вольных памяшканьняў для сустрэчаў».
У 2020 годзе — магчыма, ужо вясной — клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулю маюць перапахаваць у Менску. Цырымонію хочуць зрабіць публічнай.
Аўстралія прыцягне больш за тры тысячы рэзэрвовых вайскоўцаў для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах міністра абароны краіны Лінды Рейнальдс, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры, але няма іншага спосабу змагацца з агнём. У штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс абвешчана надзвычайнае становішча.
Магчыма нават, пасьпеюць да Дня роднай мовы.
З просьбай спрагназаваць, што адбудзецца ў 2020 годзе, мы зьвярнуліся ня толькі да звычайных экспэртаў, але і да астроляга Ўладзімера Васюка, выпускніка Аўстралійскай акадэміі астралёгіі і космабіялёгіі. Магчыма, зоркі ведаюць лепш за людзей.
Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім вярнулася на працу ў Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі, дзе яна працавала да абраньня.
Хто і калі мусіў дапамагчы праблемнаму падлетку, які параніў міліцыянтаў? Каго вінаваціць — бацькоў, пэдагогаў, інтэрнэт? Прафэсар псыхалёгіі Леанід Пергаменшчык перакананы, што вінавата блізкае атачэньне.
Швэдка Тындра захапілася песьнямі беларускага гурта Naviband, калі ён прымаў удзел у Эўравізіі-2017. Так яна пачала вучыць беларускую мову.
«Прававая ініцыятыва» 3 студзеня зьвярнулася з адкрытым лістом да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева і старэйшага памочніка пракурора Менску Мікалая Герашчанкі з нагоды парушэньня правоў арыштаванага Станіслава Шашка.
У прадмесьці Парыжу паліцыя застрэліла невядомага, які параніў нажом некалькіх мінакоў у мясцовым парку. Паведамляюць, што нападнік мог быць у камізэльцы з выбуховым рэчывам.
Праваабаронца Стась Шашок, абаронца Курапатаў з КХП-БНФ Алесь Чахольскі і актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель апынуліся на Новы год у камэрах турмы на завулку Акрэсьціна. Гэта кара за ўдзел ў акцыях супраць «паглыбленай інтэграцыі». Як сустракалі Новы год арыштанты і як — іхныя сваякі?
Паводле часопісу Forbes, першае месца ў рэйтынгу YouTube-блогераў з самымі высокімі даходамі ў 2019 годзе заняў васьмігадовы Раян Каджы, жыхар амэрыканскага штату Тэхас.
Мы вырашылі падвесьці вынікі 2010-х гадоў тэстам пра беларускія навіны. Наколькі добра вы памятаеце падзеі мінулага дзесяцігодзьдзя? Праверце сябе.
Свабода пачынае публікацыю новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука».
Колькасьць загінулых у буйных катастрофах камэрцыйных авіякампаній у 2019 годзе зьнізілася больш чым на палову, нягледзячы на крушэньне самалёта Boeing 737 MAX у Этыёпіі ў сакавіку 2019 году.
Што нас чакае сёлета — натуральнае пытаньне. Нехта скажа — гэта гаданьне на кававай гушчы. Тым ня менш, Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з просьбай адказаць — чаго яны чакаюць у 2020 годзе, што яны бачаць у чароўным шары свайго вопыту, ведаў і інтуіцыі?
Сюжэт «Скаванае жыцьцё» зьявіўся на Youtube 1 студзеня. Відэа прысьвечанае бізнэсоўцу і мэцэнату з Наваградку Сяргею Ковалю, які год таму скончыў жыцьцё самагубствам.
Як паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца, Дзьмітрыя Новікава 29 сьнежня 2019 году абмянялі на ўкраінскіх вайскоўцаў на кантрольным пункце «Маёрскае» ў Данецкай вобласьці.
Шмат хто з актывістаў сустрэў новы 2020 год за кратамі ў ізалятары на Акрэсьціна, адбываючы арышты за пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй.
Улады Турэччыны затрымалі сем чалавек у рамках расьсьледаваньня ўцёкаў былога кіраўніка холдынгу Renault-Nissan-Mitsubishi Карласа Гона зь Японіі ў Лібан праз Стамбул.
Свабода паразмаўляла з кляснай кіраўніцай і аднаклясьнікамі хлопца, які разьмясьціў на Youtube зварот і ўзяў на сябе адказнасьць за напад на міліцыянтаў у Верхнядзьвінску.
У Беларусі ад 1 студзеня яшчэ на шэсьць месяцаў павышаны пэнсійны ўзрост: жанчыны могуць сыходзіць на пэнсію ў 57 гадоў, мужчыны — у 62. Да 2022 года пэнсійны ўзрост дасягне 58 і 63 гадоў адпаведна.
Тут не зьбіраюцца гуртам за сталом з прысмакамі, ня п’юць шампанскае, ня загадваюць жаданьні, ня мараць. Цукеркі і мандарыны жыхарам Дому састарэлых прывозяць дабрачынныя арганізацыі. Народныя калектывы «прывозяць канцэрты».
Польская газэта Rzech Pospolita апублікавала сумесную заяву галоўнага рабіна Польшчы Міхаіла Шудрыха і старшыні польскага Саюзу габрэйскіх абшчын Клары Каладзейскі-Полтын.
У навагоднюю ноч Аляксандар Лукашэнка традыцыйна павіншаваў беларусаў. Свабода паглядзела, як беларусы рэагавалі на гэтае віншаваньне.
Ад 1 студзеня ў Беларусі павялічылі базавую велічыню — цяпер гэта 27 рублёў. Акрамя грашовай дапамогі, стыпэндыяў ды іншага, да «базавай» прывязаныя і штрафы. Свабода сабрала некаторыя лічбы.
Журналісты Радыё Свабода папрасілі мікакоў на вуліцах Кіеву павіншаваць беларусаў з Новым годам.
За 10 гадоў доля замежнікаў сярод студэнтаў беларускіх ВНУ павялічылася ў 3 разы.
Ці сапраўды ў Беларусі атручваюцца алькаголем больш людзей адносна насельніцтва, чым у суседніх краінах?
Напярэдадні Новага году журналісты Свабода выйшла на вуліцы, каб запытацца ў людзей, які падарунак яны б хацелі атрымаць ад Аляксандра Лукашэнкі на сьвяты ў 2020 годзе.
Уладзімер Мазанік 21 сьнежня прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу і выступаў перад удзельнікамі мітынгу супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Ён карэнны мянчук, неўзабаве яму споўніцца 90 гадоў.
Беларуская фэдэрацыя футболу прэзэнтавала новую музыку, пад якую ў наступным сэзоне маюць выходзіць на поле каманды найвышэйшай лігі.
Прадстаўнікі Facebook паведамілі 30 сьнежня, што прыбралі з сацыяльнай сеткі шэраг рэклямных абвестак, у якіх была непраўдзівая інфармацыя пра лекі супраць ВІЧ-інфэкцыі.
Нарэшце пачнуць даваць міжнароднае пасьведчаньне кіроўцы, якое абяцалі чатыры гады таму. Скасаваньне талёнаў да правоў узгаднялі прынамсі тры гады.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра свае чаканьні ад 2020 году.
Аплікацыя для знаёмстваў Bumble заблякавала галівудзкую актрысу Шэран Стоўн за выкарыстаньне фатаграфій знакамітасьці.
Дзясятак актывістаў, якія пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй, сёлетні Новы год правядуць «на сутках». Свабода распытала тых, хто ўжо бавіў Новы год за кратамі, як гэта было.
Гомельскі актывіст руху «За свабоду» Барыс Анікееў атрымаў поштай адміністрацыйны пратакол, складзены сталічнай міліцыяй за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі. Міліцыя абвінаваціла яго ва ўдзеле ў акцыі 20 сьнежня. Пратакол складзены за пяць дзён да мітынгу — 15 сьнежня.
Якая падзея была найбольш важнай, лёсавызначальнай у 2019 годзе? Вызначаюць настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец, філёзаф Вольга Шпарага і грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч, а таксама ўдзельніцы і ўдзельнікі суполкі «Толькі жанчыны» у Фэйсбуку.
У пачатку чэрвеня 1941 году яго затрымалі праз абвінавачаньне ў дачыненьні да «пісьменьніцкай нацыяналістычнай арганізацыі».
Загрузіць яшчэ