Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Лукашэнка памілаваў асуджанага за хабар банкіра Гаспадарыка


Генадзь Гаспадарык падчас працэсу, 2017 год

Асуджаны ў верасьні 2018-га на 7,5 года пазбаўленьня волі былы першы намесьнік старшыні «Беларусбанку» Генадзь Гаспадарык выйшаў на волю. Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не зьвязаных паміж сабой крыніц.

Гаспадарыка затрымалі ў чэрвені 2016 году ў момант атрыманьня хабару ў памеры 14 тысяч даляраў. Паводле сьледзтва, з 2010-га па 2015 год ён атрымаў больш за 215 тысяч долараў. Грошы паступалі ад некалькіх кампаній за перамогу ў тэндэрах на пастаўку банкаўскага абсталяваньня. Ва ўсіх сямі эпізодах, зьвязаных з атрыманьнем хабару, Гаспадарык прызнаў віну. Ён таксама пагасіў шкоду ў 200 тысяч даляраў. У верасьні 2018 году суд прыгаварыў яго да 7,5 года пазбаўленьня волі.

Паводле Tut.by, у сярэдзіне лістапада 2019-га Гаспадарык выйшаў на волю. Па словах аднаго з суразмоўцаў парталу, яго памілаваў Лукашэнка.

Улічваючы, што Гаспадарык знаходзіўся пад вартай зь лета 2016-га, ён адбыў больш за палову прызначанага тэрміну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG