Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганчара на назе сапраўды не было двух пальцаў. Лябедзька пацьвердзіў словы чалавека, які прызнаўся ў забойствах апазыцыянэраў


Анатоль Лябедзька

У апублікаваным сёньня інтэрвію Deutsche Welle (Нямецкая хваля) экс-«​собравец»​ Юры Гараўскі сьцьвярджаў, што ў Віктара Ганчара бракавала двух пальцаў на назе.

«У Ганчара на левай назе ці правай, дакладна не памятаю, не было вялікага і паказальнага пальцаў», — сказаў ён. З словаў Гараўскага, гэта ён убачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць у яме. Што вядома, ці сапраўды ў Ганчара бракавала пальцаў на назе?

Гэтыя зьвесткі пацьвердзіў палітык Анатоль Лябедзька, які ў 1990-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету разам з Ганчаром. «Так, гэта дакладна. Пальцаў на назе бракавала, гэта я сам бачыў. Здаецца, на левай. Справа была ў лазьні. Але аб прычынах, што здарылася, не пытаўся», — сказаў Свабодзе Анатоль Лябедзька.

Пра тое, што Віктар Ганчар звычайна насіў у лазьні гумовыя тапачкі, паведаміла жонка зьніклага разам з Ганчаром ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская. Пра гэта яна згадала ў допісе да сваёй сяброўкі Святланы Завадзкай. Больш камэнтаваць гэтыя зьвесткі Ірына Красоўская адмовілася.

Зьлева направа Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар і Юры Захаранка. Першы памёр пры загадкавых абставінах, а двое другіх зьніклі ў 1999 годзе
Зьлева направа Генадзь Карпенка, Віктар Ганчар і Юры Захаранка. Першы памёр пры загадкавых абставінах, а двое другіх зьніклі ў 1999 годзе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG