Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая база СОБРА, дзе меркавана забілі Красоўскага і Ганчара. ФОТАГАЛЕРЭЯ

41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці» і расказаў пра свой удзел у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.

Гараўскі сьцьвярджае, што 19 верасьня 1999 году ён удзельнічаў у выкраданьні і забойстве Ганчара і Красоўскага. Апошніх нібыта застрэліў тагачасны камандзір СОБРу Дзьмітры Паўлічэнка (ён адхіляе ўсе абвінавачваньні). Адбылося гэта на на закансэрваванай вайсковай базе за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР. Тамсама, па ягоных словах, і закапалі целы апанэнтаў Лукашэнкі ды іхны джып.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG