Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры факты пра новую галоўную архітэктарку Менску. Трэцюю за год


Ілюстрацыйнае фота

У Менску прызначылі новую галоўную архітэктарку. Ёю стала былая намесьніца старшыні камітэту архітэктуры Вольга Радчанка, піша Tut.by са спасылкай на крыніцы ў Менгарвыканкаме.

  1. Скончыла з чырвоным дыплёмам Менскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а ў 2000 годзе БНТУ.
  2. Дарасла да кіраўніка архітэктурнай майстэрні ў «Мінскпраекце». У 2016 годзе яе групу назвалі найлепшай у «Мінскпраекце» за апэратыўную распрацоўку архітэктурнага праекту навукова-вытворчай базы РУП «Крыптатэх» Дзяржзнаку. Будынак будзе ўзьведзены на вуліцы Скарыны ў Менску.
  3. Летам 2019 Радчанку прызначылі намесьніцай старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму.

З 2011 году ў Менску зьмянілся ўжо пяць галоўных архітэктараў. У 2011-м месца Віктара Нікіціна, які пакінуў сваю пасаду, заняў Аляксандар Пятроў. У пачатку 2014 году новым кіраўніком камітэту стаў Мікалай Уласюк. Ён працаваў на пасадзе галоўнага архітэктара ўсяго 7 месяцаў і падаў у адстаўку, пасьля яго каля 6 месяцаў пасада галоўнага архітэктара Менску заставалася вакантнай. У лютым 2015 году яе заняў Павал Лучыновіч, у сакавіку 2019 году яго затрымалі за хабар. 3 траўня новым галоўным архітэктарам Менску прызначылі Аляксея Мартынава, але ён прабыў на гэтай пасадзе менш за месяц.

Што важна ведаць пра справу галоўнага архітэктара Менску

Былога галоўнага архітэктара Менску Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка 2019 году праз падазрэньне ў атрыманьні 4 тысяч даляраў хабару ад прадпрымальніка. На апэратыўным відэа фігуравалі грошы ў аўтамабілі. З сакавіка Лучыновіч знаходзіўся ў СІЗА.

Павал Лучыновіч стаў галоўным архітэктарам Менска ў лютым 2015 году. Дагэтуль ён працаваў намесьнікам старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG