Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску падаражэў грамадзкі транспарт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады Менску 19 сьнежня павысілі тарыфы на праезд у грамадзкім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Раней цэны на праезд паднялі на 5 капеек ува ўсіх абласьцях Беларусі, піша БелТА.

Калі зьменяцца цэны на праезд не паведамляецца, дакумэнт мусяць узгадніць у Міністэрстве юстыцыі.

Колькі што будзе каштаваць?

  • Талёнчык на паездку ў наземным транспарце — 65 капеек, такі ж талёнчык набыты ў кіроўцы — 70 капеек.
  • Жэтон у мэтро — 70 капеек.
  • Праезд у прыгарадных аўтобусах падаражэў на 2 капейкі за кілямэтар.

Раней цэны на грамадзкі транспарт павялічылі ўва ўсіх абласьцях Беларусі – з 55 да 60 капеек, а на экспрэсных маршрутах – з 65 да 70 капеек.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG