У Менску экспэртны клюб цэнтра «Эўрапейскі дыялёг» зладзіў дыскусію «Гучныя справы: новыя факты і пэрспэктывы расьсьледаваньня».
Раней Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў.
Хворая на анкалягічнае захворваньне 4-й ступні, амаль цалкам паралізаваная прафэсарка Беларускай акадэміі музыкі Вольга Дадзіёмва ў інтэрвію Свабодзе расказала, што ўжо ня можа працаваць на кампутары і толькі надыктоўвае сваю новую кнігу.
Свабода сабрала цікавыя лічбы пра жыцьцё ў Беларусі, Польшчы, Украіне і Расеі. Паспрабуйце адгадаць, пра якую краіну ідзецца.
Днём 23 сьнежня выйшаў на волю актывіст Legalize Belarus і былы назіральнік на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад «Моладзевага блёку» Пётра Маркелаў.
16 сьнежня падчас нарады аб адміністрацыйнай адказнасьці Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў міліцыю, якая захапілася спагнаньнем штрафаў — у прыватнасьці, «лістамі шчасьця» ад ДАІ.
Заява Дзьмітрыя Быкава прагучала ў эфіры радыё «Эхо Москвы» 20 сьнежня, Уладзімер Някляеў з гэтай нагоды зьвярнуўся да расейца з адкрытым лістом.
Каля дзесяці маладых людзей мітынгавалі ў цэнтры гораду ўвечары 22 сьнежня.
Знаёмыя зьбіраліся сустракаць яго пасьля 14 сутак арышту.
Па БТ сказалі, там былі «знакамітыя спартоўцы і мэдыяпэрсоны». У сацсетках апублікавалі відэа, на якім відаць, што сярод іх быў Лукашэнка.
Ці эфэктыўныя захады ўладаў Беларусі ў паляпшэньні дэмаграфічнай сытуацыі? Які сусьветны досьвед варта б скарыстаць Беларусі?
Жанчыну апісваюць так: рост 5’10" (каля 178 см), вага каля 110 фунтаў (каля 50 кг), худы целасклад, прамыя цёмныя валасы. Была апранутая ў цёмна-сіняе зімовае паліто, чорныя штаны для ёгі і цёмна-сінія боты зь белым футрам.
З разгледжаных — 136 прызналі парушэньнямі, 2 не прызналі. Адхілілі 14 і прызналі неналежнымі 18.
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Беларуская служба Радыё Свабода штогод уручае гэтую ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.
Паэт і былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з адкрытым лістом да расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Быкава.
У найбліжэйшыя тры гады ў Расею плянуюць адправіць 12 тысяч тон уранавых «хвастоў».
Расгвардыя правяла вучэньні па разгоне мітынгаў з удзелам дзевяцікляснікаў сярэдняй школы.
21 сьнежня ў Празе адбыўся другі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, які зладзілі беларусы і беларускі Чэхіі. Папярэдняя акцыя 8 сьнежня адбылася на каляднай Старамесцкай плошчы пад лёзунгам «make Christmas, not integration».
20 сьнежня ў польскім Шчэціне адбылася другая акцыя «За незалежнасьць», прымеркаваная да сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі. Паводле арганізатараў Антося Койпіша і Францішка Цярэшкі, у акцыі ўзялі ўдзел 20 чалавек, у тым ліку грузіны, украінцы і палякі.
20 сьнежня ўвечары ў Будапэшце ля амбасады Расеі адбылася акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі з гэтай краінай.
20 сьнежня ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве паведаміла аб затрыманьні васьмі асобаў, у тым ліку трох грамадзян Беларусі, паводле падазрэньня ў нападзе на паліцэйскіх у цэнтры ўкраінскай сталіцы. Паводле гэтага факту завялі крымінальную справу.
У акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі бяруць удзел людзі розных узростаў. 91-гадовы ўдзельнік акцыі выйшаў выказаць сваё нэгатыўнае меркаваньне да інтэграцыі з Расеяй.
Пэнсыянэра Яна Грыба часта можна пабачыць на апазыцыйных акцыях у Менску.
У Беларусі няма спэцыялізаваных судоў для справаў непаўналетніх, дзеці атрымліваюць вялікія турэмныя тэрміны. Толькі 9,7% дзяцей вучацца па-беларуску. 11% дзяцей з цыганскіх сем’яў ня ходзяць у школу. Парушаюцца правы дзяцей зь ВІЧ.
Адзін з удзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прыйшоў на мітынг з афіцыйным сьцягам Беларусі.
Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук прысвоіў званьне «Навуковец году» акадэміку-сакратару аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў, члену-карэспандэнту НАН доктару гістарычных навук Аляксандру Каваленю.
Удзень 20 сьнежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыяльнай.
Падчас праверак магілёўскіх крамаў у дзіцячым харчаваньні расейскага вытворцы выявілі перавышэньне нітратаў, паведамляе БелТА са спасылкай на супрацоўніцу абласной інспэкцыі дзяржаўнага нагляду за выкананьнем патрабаваньняў тэхнічных рэглямэнтаў і стандартаў Натальлю Жукаву.
Асуджаны ў верасьні 2018-га на 7,5 года пазбаўленьня волі былы першы намесьнік старшыні «Беларусбанку» Генадзь Гаспадарык выйшаў на волю. Пра гэта Tut.by паведамілі некалькі не зьвязаных паміж сабой крыніц.
Старшыню горадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова затрымалі раніцай 20 сьнежня.
У лютым 1990 году пісьменьнік Арлоў напісаў славутае эсэ «Незалежнасьць — гэта...». Беларусь тады была яшчэ СССР, і Арлоў пісаў пра ўяўную незалежную краіну. Ці наблізілася Беларусь за 30 гадоў да краіны-мары незалежнікаў пачатку 1990-х? Альбо Беларусь 2019 году ўсё нагадвае БССР 1990-га?
Увечары 19 сьнежня невядомы адкрыў стральбу, як мяркуецца, з аўтамата, каля будынку ФСБ на Лубянцы. Як паведаміў Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі, стральба пачалася ў 18:10 каля прыёмнай ФСБ у Маскве на вуліцы Кузнецкі Мост, дом 23.
Актывіст Зьміцер Паліенка зь сябрамі-анархістамі паставілі зьнічы ля Чырвонага касьцёла ў Менску. У акцыі таксама ўзялі ўдзел былы кандыдат на прэзыдэнта палітык Мікалай Статкевіч і актывісты ягонай партыі «Народная Грамада».
Прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў», якім занепакоеныя эколягі і мясцовыя жыхары, пачало вырабляць тэхнічны вуглярод «у межах пусканаладачных работаў».
17 сьнежня быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Аляксандра Асіповіча, піша «Коммерческий курьер». Яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня за забойства двух дзяўчат.
Улады Менску 19 сьнежня павысілі тарыфы на праезд у грамадзкім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Раней цэны на праезд паднялі на 5 капеек ува ўсіх абласьцях Беларусі.
Напачатку наступнага году Беларусь зьбіраецца наведаць кіраўніцтва групы Эўрапейскага парлямэнту для кантактаў зь Беларусьсю. Група створаная ў 1994 годзе і вядзе дыялёг з прадстаўнікамі палітычных сілаў, няўрадавых арганізацыяў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
У выпадку мацнейшага збліжэньня Беларусі і Расеі адсюль трэба проста бегчы, каб уратавацца. Бо змагацца за свае правы будзе нашмат цяжэй.
Супраць 80-гадовага мовазнаўцы, былога дэпутата Вярхоўнага Савету, першага пасла Беларусі ў Нямеччыне Беларусі Пётры Садоўскага распачаты адміністрацыйны працэс.
Перад чарговай сустрэчай кіраўнікоў Беларусі і Расеі 20 сьнежня на тэму «паглыбленай інтэграцыі» карэспандэнты Свабоды выправіліся ў памежныя рэгіёны дзьвюх дзяржаваў. Што жыхары Гомельшчыны і Браншчыны думаюць пра інтэграцыйныя працэсы — у нашым рэпартажы.
Такая колькасьць месцаў будзе прадастаўленая ў рамках праграмы перасяленьня перш за ўсё з крызісных рэгіёнаў сьвету, гаворыцца ў паведамленьні Эўракамісіі.
Да Новага году Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусьціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Адмысловыя малюнкі ілюструюць 13 беларускіх прыказак.
Менская міліцыя заявіла, што будзе прымаць «усе неабходныя захады для бясьпекі грамадзян, у тым ліку дзяцей» падчас акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй на Кастрычніцкай плошчы 20 сьнежня.
Драўляную мапу-пазл «Жывёльны і расьлінны сьвет Беларусі» з дапоўненай рэальнасьцю выпусьціла «Белкартаграфія», паведамляе сайт прадпрыемства.
Як сёлета штрафавалі грамадзкіх актывістаў і журналістаў і на што б хапіла гэтых грошай.
Ці ёсьць сувязь паміж выхадам інтэрвію з прызнаньнем у забойствах беларускіх апазыцыянэраў і тым, што неўзабаве адбудзецца чарговая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна і хадой перамоваў аб паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі?
Дзеці растуць надзвычай хутка. Шчэ ўчора, літаральна — учора, вы тлумачылі ім, што галоўнае — гэта слухацца дарослых і мець добрыя адзнакі ў дзёньніку, а сёньня вы прыходзіце ў паліклініку, дзе для вашага доктара галоўнае — слухацца галоўурача.
У Менску прызначылі новую галоўную архітэктарку. Ёю стала былая намесьніца старшыні камітэту архітэктуры Вольга Радчанка.
Загрузіць яшчэ