Лінкі ўнівэрсальнага доступу

82-гадовы ўдзельнік пратэстаў расказаў, як гатовы абараняць незалежнасьць. Відэа


Яна Грыба гвалтоўна затрымліваюць падчас Дня Волі ў Менску, 25 сакавіка 2017 году

20 сьнежня ў Менску адбылася чарговая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Яна стала больш масавай, чым дзьве папярэднія 7-8 сьнежня.

Пэнсыянэра Яна Грыба часта можна пабачыць на апазыцыйных акцыях у Менску. У інтэрвію «Свабодзе» ён усьцешыўся колькасьці народу на мітынгу 20 сьнежня і дадаў: «І хоць мне 82 гады, дзякуй Богу, я страляю яшчэ вельмі добра». Глядзіце відэа.

Ён нарадзіўся ў 1936 на Палесьсі. Быў лётчыкам вайсковай авіяцыі на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя прыехаў у Менск. Скончыў фізычны факультэт БДУ, працаваў выкладчыкам у розных вучэльнях, з якіх яго неаднаразова звальнялі за дэмакратычныя погляды.

25 сакавіка 2017 году фоты з гвалтоўным затрыманьнем 80-гадовага ўдзельніка мірнай акцый на Дзень Волі ў Менску абляцелі сусьветныя медыя. Грыба намінавалі на атрыманьне памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча.

Яна Грыба затрымліваюць на Дні Волі, 25 сакавіка 2017
Яна Грыба затрымліваюць на Дні Волі, 25 сакавіка 2017

17 сьнежня 2019 Ян Грыб прадстаўляў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны сярод заяўнікаў апазыцыйнай акцыі, якія падалі паведамленьне ў Менскі гарвыканкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG