Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Далучайся!» на Зыбіцкай. У Менску прайшоў самы масавы мітынг супраць інтэграцыі з Расеяй

Пратэст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Менску, 20 сьнежня 2019 году

У Менску адбылася чарговая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Яна стала больш масавай, чым дзьве папярэднія 7-8 сьнежня. Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю пратэсту.

Анансаванага мітынгу прыхільнікаў інтэграцыі не дачакаліся — арганізатары заявілі, што не пасьпелі падаць заяўку ў Менгарвыканкам, а плаціць штрафы ім няма з чаго.

У параўнаньні з папярэднімі шэсьцямі вечаровая акцыя 20 сьнежня пакуль самая масавая: паводле ацэнак праваабаронцаў, у пэўныя моманты ў ёй было да 1600 удзельнікаў, а трэба ўлічваць, што хтосьці сыходзіў раней, а нехта, наадварот, далучаўся.

Да гэтага ў Санкт-Пецярбургу адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзяржаваў прызналі, што пэўныя прынцыповыя інтэграцыйныя моманты дагэтуль ня ўзгодненыя — перадусім у газавай, нафтавай і падатковай сфэрах. Ня выключана яшчэ адна іх сустрэча да канца году.

Напярэдадні афіцыйныя СМІ правялі інтэнсіўную атаку запалохваньня патэнцыйных удзельнікаў, са спасылкай на сталічную міліцыю папярэджваючы пра наступствы ўдзелу ў «несанкцыянаваных мерапрыемствах». Таксама акцэнтавалі ўвагу, што ў Палацы рэспублікі заплянаваныя навагоднія імпрэзы, а пратэстоўцы ствараюць небясьпеку дзецям.

Тым ня менш у прызначаны час людзі пачалі актыўна падцягвацца да месца збору.

На пэрымэтры Кастрычніцкай плошчы было заўважана некалькі нарадаў ДАІ і групы міліцыянтаў у цывільным, а ў навакольных дварах сканцэнтравалася вялікая колькасьць спэцтэхнікі. Як толькі сабраліся першыя некалькі дзясяткаў чалавек, прадстаўнікі праваахоўных органаў пачалі праз мэгафоны патрабаваць «разысьціся».

Больш за 1500 чалавек выйшлі на пратэст супраць інтэграцыі ў Менску. Фотарэпартаж

Адначасова з пратэстам у Палацы Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ладзілася калядная праграма для дзяцей. Адзін з арганізатараў акцыі Павал Севярынец папрасіў пратэстоўцаў адысьці далей ад ялінкі, каб не замінаць сьвяту.
1/26 Адначасова з пратэстам у Палацы Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы ладзілася калядная праграма для дзяцей. Адзін з арганізатараў акцыі Павал Севярынец папрасіў пратэстоўцаў адысьці далей ад ялінкі, каб не замінаць сьвяту.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
<p>Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі <strong>Павал&nbsp;Севярынец,&nbsp;</strong>адзін з арганізатараў пратэсту, прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу нягледзячы на папярэджаньне міліцыі.</p>
2/26

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, адзін з арганізатараў пратэсту, прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу нягледзячы на папярэджаньне міліцыі.

У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Гэта Андрэй&nbsp;Кудзік&nbsp;зь Вілейкі, ён прыехаў на акцыю ў Менску, каб &laquo;абараніць сувэрэнітэт Беларусі&raquo;.
3/26 Гэта Андрэй Кудзік зь Вілейкі, ён прыехаў на акцыю ў Менску, каб «абараніць сувэрэнітэт Беларусі».
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Пераапрануты ў Дзеда Мароза чалавек, спрабаваў правакаваць пратэстоўцаў на Кастрычніцкай плошчы.
4/26 Пераапрануты ў Дзеда Мароза чалавек, спрабаваў правакаваць пратэстоўцаў на Кастрычніцкай плошчы.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
5/26

На пачатку пратэста міліцыянты заклікалі ўдзельнікаў мітынгу разысьціся, бо &laquo;мерапрыемства несанкцыянаванае&raquo;.
6/26 На пачатку пратэста міліцыянты заклікалі ўдзельнікаў мітынгу разысьціся, бо «мерапрыемства несанкцыянаванае».
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Шмат хто прыйшоў з плякатамі супраць інтэграцыі.
7/26 Шмат хто прыйшоў з плякатамі супраць інтэграцыі.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
8/26

На сёньняшняй акцыі было некалькі чалавек зь дзяржаўнымі сьцягамі.
9/26 На сёньняшняй акцыі было некалькі чалавек зь дзяржаўнымі сьцягамі.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
10/26

На акцыю прыехалі людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Многія прывезьлі сцьягі з гербамі сваіх гарадоў.
11/26 На акцыю прыехалі людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Многія прывезьлі сцьягі з гербамі сваіх гарадоў.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Як і ў мінулыя разы, пасьля збору на Кастрычніцкай плошчы калёна пратэстоўцаў рушыла да плошчы Незалежнасьці.
12/26 Як і ў мінулыя разы, пасьля збору на Кастрычніцкай плошчы калёна пратэстоўцаў рушыла да плошчы Незалежнасьці.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці пратэстоўцы прыпыніліся, яны скандавалі &laquo;Ганьба&raquo;.
13/26 Каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці пратэстоўцы прыпыніліся, яны скандавалі «Ганьба».
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
14/26

15/26

16/26

17/26

Да 1600 чалавек налічылі назіральнікі праваабарончага цэнтру &quot;Вясна&quot; сёньня. Гэта самая масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй за апошні месяц.
18/26 Да 1600 чалавек налічылі назіральнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" сёньня. Гэта самая масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй за апошні месяц.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Асноўны мітынг прайшоў на плошчы Незалежнасьці, насупраць Дому Ўраду.
19/26 Асноўны мітынг прайшоў на плошчы Незалежнасьці, насупраць Дому Ўраду.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
20/26

21/26

Новы маршрут &ndash; праз вуліцу Зыбіцкую, барны раён у цэнтры Менску.
22/26 Новы маршрут – праз вуліцу Зыбіцкую, барны раён у цэнтры Менску.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
На вуліцы Інтэрнацыянальнай.
23/26 На вуліцы Інтэрнацыянальнай.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
24/26

У самым канцы акцыі частка пратэстоўцаў самаарганізаваліся і стварылі жывы ланцуг уздоўж праспэкту Незалежнасьці.
25/26 У самым канцы акцыі частка пратэстоўцаў самаарганізаваліся і стварылі жывы ланцуг уздоўж праспэкту Незалежнасьці.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
26/26

Previous slide
Next slide

Арганізатарскія функцыі, як і падчас папярэдніх акцыяў, узяў на сябе Павал Севярынец. Раней яго нават асудзілі на 15 сутак, але нечакана адпусьцілі пасьля прафіляктычнай гутаркі-папярэджаньня. Ён папрасіў не замінаць людзям каля ялінкі і не правакаваць сілавікоў.

Неўзабаве далучыліся былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і экс-дэпутат Вярхоўнага Савету ў 1990-я гады Сяргей Антончык, палітыкі Мікалай Статкевіч, Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч, Вячаслаў Сіўчык, Рыгор Кастусёў, прадстаўнікі «Моладзевага блёку» Стась Шашок і Алана Гебрэмарыям, блогеры Зьміцер Казлоў («Шэры кот») і Сяргей Ціханоўскі («Краіна для жыцьця»), мастак Аляксей Марачкін з плякатам-цытатай ад Аляксандра Лукашэнкі «На храна нам такі саюз».

Зрабілі пераклічку гарадоў — геаграфія тых, хто не застаўся ўбаку, выявілася досыць шырокай. Акрамя абласных гарадоў, прыехалі зь Пінску, Маладэчна, Вялейкі.

Праз паўгадзіны пасьля збору калёна рушыла на плошчу Незалежнасьці. Ля будынку КДБ зрабілі прыпынак, каб магутным хорам выкрыкнуць «Ганьба!».

«Сёньня, 20 сьнежня, „дзень чэкіста“. У гэты дзень Пуцін і Лукашэнка сабраліся ў Піцеры дзяліць Беларусь. Хай ня думаюць, што яны сьвяткуюць сваю перамогу», — адзначыў Павал Севярынец.

Пратэстоўцы прыпыніліся насупраць Дому ўраду, дзе на імправізаванай сцэне — вэнтыляцыйным парапэце — правялі мітынг. Поруч з актывістамі стаялі сьвятары Беларускай аўтакефальнай царквы.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», лік удзельнікаў тут вырас да 1600 чалавек. Калёну дагнаў палітык Мікола Статкевіч, які закляйміў ганьбай «інтэгратараў». А Сяргей Антончык узгадаў, як у пачатку 1990-х выводзіў на гэтую плошчу дзясяткі тысячаў рабочых і дамагаўся незалежнасьці Беларусі.

«Калісьці на будынку, дзе працаваў Вярхоўны Савет, была наша „Пагоня“ і лунаў наш бела-чырвона-белы сьцяг. Калісьці мы разам з вамі ўзнавілі нашую краіну, за якую змагаліся сотні пакаленьняў беларусаў. Але сёньня над намі навісла сьмяротная пагроза», — папярэдзіў былы дэпутат.

З плошчы Незалежнасьці калёна вярнулася іншым маршрутам — праз вуліцы Валадарскага, Нямігу і далей у бок самай тусовачнай вуліцы Менску — Зыбіцкай. Цягам усяго маршруту было чуваць споклічы «Жыве Беларусь!», заклікі «Далучайся». У наўпроставым эфіры Свабоды ўдзельнікі тлумачылі, чаму інтэграцыйныя пляны Расеі — забойчыя для Беларусі.

Адтуль удзельнікі акцыі вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу, дзе спрабавалі зладзіць жывы ланцуг. Частка людзей узяліся за рукі і сталі ўздоўж праспэкту на плошчы, а іншыя спусьціліся да скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Янкі Купалы.

На заканчэньне каля ўваходу ў парк Янкі Купалы людзі прасьпявалі духоўны гімн «Магутны Божа», і Павал Севярынец паведаміў, што акцыя скончаная. Яна доўжылася тры гадзіны, за гэты час пратэстоўцы прайшлі прыкладна 5 кілямэтраў — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці і назад праз Нямігу і Зыбіцкую вуліцу. Зьвестак пра затрыманьні ці эксцэсы зь сілавікамі не зафіксавана. Працяг акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» — 21 сьнежня.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG