Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейскія сілы абяцалі мітынг у падтрымку інтэграцыі. Вось як ён прайшоў. ФАТАФАКТ


Меркавалася, што акцыя пройдзе 20 сьнежня з 12 да 13 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. На 12.00 на плошчы былі толькі журналісты.

11 сьнежня кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта Ігару Сергеенку быў накіраваны зварот ад імя кіраўнікоў «левапатрыятычных грамадзкіх абʼяднаньняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйную раду «Адзінства». Яго аўтары просяць дазволу правесьці на Кастрычніцкай плошчы акцыю ў падтрымку інтэграцыі. Яна плянавалася на 20 сьнежня, з 12.00 да 13.00.

Адным з падпісантаў заяўкі зьяўляецца арганізатар акцый «Несьмяротны полк» у Менску, старшыня рэспубліканскай рады грамадзкага абʼяднаньня «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» Валер Драко.

Валер Драко па тэлефоне паведаміў журналісту Свабоды, што акцыя не адбудзецца.

«Мы не пасьпелі падаць заяву ў выканкам. Грошай на штрафы ў нас няма», — сказаў Драко.

Ён паабяцаў, што сёньня арганізатары распаўсюдзяць заяву з тлумачэньнем сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG