Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна завяршылася бяз трох «мапаў»

абноўлена

Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу працягваліся паўтары гадзіны. Пра іх вынікі паведаміў журналістам міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін, паведамляе БелТА.

Паводле яго па выніках перамоваў засталіся няўзгодненымі тры з 31-й «дарожных мапаў» паглыбленьня інтэграцыі. Няўзгодненыя «мапы» тычацца газавай, нафтавай і падатковай сфэраў.

Лукашэнка: Беларусь і Расея канцэптуальна дамовіліся па нафце і газе

Аляксандар Лукашэнка пасьля перамоваў з Пуціным заявіў, што Беларусь і Расея канцэптуальна дамовіліся па энэрганосьбітах

«Натуральна, засталіся самыя складаныя пытаньні. Але толькі ў лічбах — энэрганосьбіты. Але канцэптуальна дамовіліся, што налета Беларусь купляе ў Расейскай Фэдэрацыі прыкладна 20 млрд кубамэтраў газу», — сказаў Лукашэнка і дадаў: «абмежаваньняў тут няма», але «з уводам атамнай станцыі, вядома, мы на 4-5 млрд куб.м. менш будзем закупляць».

«Натуральна, засталіся самыя складаныя пытаньні. Але толькі ў лічбах — энэрганосьбіты. Але канцэптуальна дамовіліся, што налета Беларусь купляе ў Расейскай Фэдэрацыі прыкладна 20 млрд кубамэтраў газу», — сказаў Лукашэнка і дадаў: «абмежаваньняў тут няма», але «з уводам атамнай станцыі, вядома, мы на 4-5 млрд куб.м. менш будзем закупляць».

«І аб нафце дамовіліся, што купім у Расеі 24-25 мільёнаў тон нафты. Цэны будуць не вышэйшыя за ўзровень сёлетняга 2019 году», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, канкрэтныя цэны будуць вызначаны ў бліжэйшыя дні.

Папярэдняя сустрэча двух лідэраў адбывалася ў Сочы 7 сьнежня і доўжылася 5 гадзінаў. Цяперашні раўнд перамоваў быў карацейшы. Пасьля сустрэчы ў Сочы той жа Арэшкін паведаміў, што няўзгодненымі засталіся 8 «дарожных мапаў».

Тады ж Арэшкін агучыў дату наступнай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — сёньняшнюю, 20 сьнежня. Сёньня пасьля перамоваў расейскі міністар не паведаміў, калі кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў сустрэнуцца наступным разам.

Сёньня ж у Санкт-Пецярбургу адбудзецца таксама саміт Эўразійскага эканамічнага саюзу, у які ўваходзяць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан і Расея.

«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
  • Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
  • Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
  • Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
  • У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
  • Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
  • 19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў, што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
  • 17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
  • Шэраг беларусаў лічаць, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўсё ж можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Палітыкі і культурныя дзеячы прынялі 1 сьнежня сумесную заяву «Аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі», а 4 сьнежня супраць інтэграцыі выступілі беларускія Telegram-каналы і суполкі «Ўкантакце».
  • Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі ў Менску ​7, 8, 20 і 21 сьнежня. А таксама ў Горадні, Пінску, Лідзе. За мяжой — у Польшчы, Украіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
  • Агульная сума штрафаў пратэстоўцам — каля 65 тысяч даляраў. Таксама ўдзельнікам акцый прысудзілі агулам 375 сутак арышту.

  • 24 сьнежня ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» не былі масавымі («400 чалаек — гэта наша ядро апазыцыі»), і «нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы». Лукашэнка дадаў, што сам ня пойдзе на тое, «ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ», і назваў сябе «галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці».

Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG