Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1500 чалавек выйшлі на пратэст супраць інтэграцыі ў Менску. Фотарэпартаж

абноўлена
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У пэўныя моманты пратэсту праваабаронцы «Вясны» налічылі да 1600 удзельнікаў.

Мітынгоўцы зьбіраліся на Кастрычніцкай плошчы. Далей шэсьце рушыла праспэктам Незалежнасьці ў бок аднайменнай плошчы, дзе адбыўся мітынг. Пасьля пратэстоўцы вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу праз вуліцы Валадарскага, Нямігу, Зыбіцкую. Агулам маршрут пратэстоўцаў склаў каля 5 кілямэтры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG