Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары акцыі пратэсту супраць інтэграцыі паведамілі пра яе ў гарвыканкам


Пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску 8 сьнежня
Пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску 8 сьнежня

Арганізатары акцыі пратэсту супраць інтэграцыі, якую зьбіраюцца правесьці 20 сьнежня, падалі паведамленьне ў Менскі гарвыканкам.

Павал Севярынец з БХД, Мікалай Казлоў з АГП і Ян Грыб з ТБМ падалі ў Менгарвыканкам паведамленьне пра акцыю пратэсту супраць інтэграцыі, якую яны зьбіраюцца правесьці 20 сьнежня.

«У нас прынялі заяўку, зарэгістравалі, размаўлялі з намі па-беларуску. Мы пазначылі сцэнар акцыі, прыняты на агульным сходзе — пачатак а 18.00, заканчэньне праз 3 гадзіны. Спадзяёмся, усё пройдзе мірна», — сказаў Свабодзе Павал Севярынец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG