Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве прадавалі расейскае дзіцячае харчаваньне зь перавышэньнем нітратаў


Падчас праверак магілёўскіх крамаў у дзіцячым харчаваньні расейскага вытворцы выявілі перавышэньне нітратаў, паведамляе БелТА са спасылкай на супрацоўніцу абласной інспэкцыі дзяржаўнага нагляду за выкананьнем патрабаваньняў тэхнічных рэглямэнтаў і стандартаў Натальлю Жукаву.

У дзіцячым харчаваньні гандлёвай маркі «Спеленок» выявілі перавышэньне максымальнага ўзроўню ўтрыманьня нітратаў:

  • у 1,21 і 1,45 раза — у кабачковым пюрэ, вырабленым 2 і 11 верасьня 2019 году (адпаведна)
  • у 1,5 і 1,55 раза — у пюрэ з капусты брокалі, вырабленым 11 верасьня і 2 жніўня 2019 году (адпаведна)

Паводле выніку праверак выдадзеныя прадпісаньні забараніць продаж небясьпечнага дзіцячага харчаваньня, яно ўнесена ў рэестар небясьпечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэньня на тэрыторыі Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG