На думку члена Савету Фэдэрацыі Расеі Франца Клінцэвіча, заява харвацкага футбаліста Дамагоя Віды была выклікам і загадзя падрыхтаванай правакацыяй. Сэнатар пры гэтым адзначыў, што ніколі не заўзеў за Харватыю, бо лічыць гэтую краіну «здрадніцай славянскага сьвету».
Затрыманыя намесьнік міністра аховы здароўя і дырэктар РНПЦ траўматалёгіі.
У гарадзкім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласьці група валянтэраў ужо чацьвёрты год добраўпарадкуе закінутыя габрэйскія могілкі, бадай што самыя вялікія на тэрыторыі Беларусі. Працы засталося ня так шмат: плошча 4,2 га расчышчана ад сьмецьця і хмызьняку прыкладна на тры чвэрці. А пачыналася ўсё з прыватнага інтарэсу Ганны Клімовіч, жыхаркі Санкт-Пецярбургу, якая шукала на Беларусі сьлядоў свайго роду.
34-гадовы вазочнік зь Ліды Саша Аўдзевіч упершыню ў жыцьці скокнуў з парашутам. Скачок ён прысьвяціў сваёй дзяўчыне Юліі Войцік.
Супраць кінапрадусара Гарві Вайнштэйна вылучыла абвінавачаньне яшчэ адна жанчына. Максымальным пакараньнем, калі яго прызнаюць вінаватым, можа стаць пажыцьцёвае зьняволеньне. Пакуль суд у Ню-Ёрку выпусьціў сёньня Вайнштэйна пад заклад.
Маркетынгавая служба Burger King паведаміла, што не плянуе ў далейшым праводзіць акцыі, падобныя той, якая прайшла з 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Горадні і Берасьці і мела назву «Курица — птица. Карта пригодится»
Выратаваныя пяты, шосты, сёмы і восьмы хлопчыкі, у пячоры застаюцца яшчэ чацьвёра падлеткаў і іх трэнэр.
Cуд у Краснадарскім краі ў панядзелак задаволіў грамадзянскі пазоў мільярдэра Алега Дзерыпаскі да Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, і Аляксандра Кірылава (Алекс Лесьлі).
Генэральная пракуратура не прыслухалася да патрабаваньняў маці загінулага салдата накіраваць справу на дасьледаваньне. Суд можа пачацца ў жніўні.
Актывістку абароны Курапатаў ад рэстарацыі «Поедем подедим» Ніну Багінскую будуць судзіць за пікет каля будынка КДБ у Менску.
27-гадовая Тацяна Хвіцько-Трымборн разам з мужам удзельнічала ў парным трыятлёне ў штаце Канзас у ЗША. На пратэзах яна прабегла 5 кілямэтраў і праплыла 500 мэтраў. Ейны муж праехаў на ровары 14,5 км.
На малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі маштабна адзначылі Купальле. Фэст «Александрыя зьбірае сяброў» восьмы раз зладзілі непадалёк ад рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы. Свабода распытала замежных гасьцей, чым іх уразіла само сьвята, Беларусь ды беларусы.
У Бэрлін 7-11 ліпеня ў будынку Бундэстагу праходзіць 27-я штогадовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая аб’ядноўвае парлямэнтарыяў 57 дзяржаў сьвету. Сэсія прысьвечаная тэме «Выкананьне абавязаньняў у рамках АБСЭ: роля парлямэнтаў».
44-гадовая брытанка Дон Стэрджэс, якая пацярпела ад нэрвова-паралітычнага рэчыва ў Эймсбэры, 8 ліпеня ўвечары памерла ў бальніцы, паведамляе «Настоящее время».
«Мы кажам, ён фальшыўка і мы сапраўдныя. Спадзяемся, спадару Шуневічу спадабаўся ягоны візыт на лёнданскі парад учора. Які ж тур парадаў у яго гэтым годам!»
У эксклюзіўным інтэрвію Свабодзе новаабраны старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў прызнаўся, што ня вельмі задаволены вынікамі выбараў — ён атрымаў 72 галасы са 103. Гэта 69,9% галасоў.
Ініцыятарка кампаніі ў абарону Вайсковых могілак у Менску пісьменьніца і гісторык літаратуры Ганна Севярынец апублікавала ў сваім Фэйсбуку адказ міністэрства культуры на калектыўны зварот занепакоеных грамадзян.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
На поўначы Тайлянду чацьвёра з дванаццаці школьнікаў выведзеныя з затопленай пячоры. Пад зямлёй застаюцца дзевяць чалавек. Трынаццаць замежных дайвэраў і пяцёра тайскіх вайскоўцаў з адмысловага аддзелу марскіх апэрацыяў пачалі сёньня раніцай выратавальную апэрацыю.
На радзіме Аляксандра Лукашэнкі адбыўся чарговы фэстываль «Александрыя зьбірае сяброў».
Украінскі палітвязень, дысыдэнт і былы народны дэпутат Украіны Ляўко Лук’яненка памёр 7 ліпеня ў шпіталі ў Кіеве пасьля працяглай хваробы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка.
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ, які апошнім часам выклікаў абурэньне за абразу Бога, заявіў, што ён падасьць у адстаўку, калі хтосьці зможа даказаць, што Бог існуе.
Заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг абышоў інвэстара Ўорэна Бафэта, заняўшы трэцяе месца ў сьпісе самых багатых людзей плянэты. Наперадзе яго толькі Джэф Бэзас з Amazon і Біл Гейтс з Microsoft.
У Менску падчас пікету салідарнасьці з палітвязьнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадзкая актывістка Ніна Багінская.
Украінская акторка Рыма Зюбіна апублікавала ліст украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які працягвае галадоўку ў расейскай турме.
Колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў Эўропу ў першыя шэсьць месяцаў гэтага года празь Міжземнае мора, удвая менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага года. У параўнаньні з 2016-м іх стала меней у 5 разоў.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі». Публікуем фрагмэнты гэтай кнігі. Сёньня разьдзел «Агентурная зона»: Каго і як схіляюць «стукаць» МУС ды КДБ? «Стукацтва» як норма турэмнага супольніцтва. Жанчыны-«наседкі».
Людзі ў судзе Ленінскага раёну Берасьця зладзілі флэшмоб з старадаўняй карцінай, дзе зь няправеднага судзьдзі здымаюць скуру.
Збанкрутаванае раённае спажывецкае таварыства далучылі да суседняга, нібыта адстаючы калгас. Будынкі распрадаюцца, шмат у якіх вёсках крамаў ня будзе, людзям давядзецца чакаць «аўталавак». Такая сытуацыя складаецца і ў іншых раёнах Беларусі.
Грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт адбывае ў Віцебску двухгадовы тэрмін зьняволеньня. Амаль за паўтара года, што ён за кратамі, кіраўніцтва калёніі «Віцьба-3» так і не забясьпечыла зьняволенаму магчымасьці камунікаваць на зразумелай мове, сьцьвярджае праваабаронца Павал Левінаў.
У 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку ў Менску, загінуў 29-гадовы афіцэр-капітан Аляксей Мензурэнка.
Мясцовая грамадзкая арганізацыя «Сонечны круг» запрасіла людзей з асаблівасьцямі мэнтальнага разьвіцьця далучыцца да мыцьця помніка Янку Купалу ў Менску.
Такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Беларусі.
Брытанцы Чарлі Роўлі і Дон Стэрджеэс з Эймсбэры зазналі ўзьдзеяньне нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» пасьля таго, як узялі ў рукі заражаны прадмет, што знаходзіўся ў замкнёнай прасторы.
Рэкорд ЦТ паставіла Настасься Саванец з Ашмянаў, яна набрала 100 па хіміі і біялёгіі, 97 па беларускай мове, а таксама мае 10 балаў у школьным атэстаце.
Грамадзкім актывістам у родных Смаргонях Уладзімер Шульжыцкі стаў у 18 гадоў, сам пра гэта ня ведаючы: на ўласную ініцыятыву раздрукаваў улёткі з пазнакай радыёхваляў Радыё Свабода і раздаваў іх жыхарам мястэчка. За гэта ўпершыню заслужыў увагу міліцыі.
«Не хачу гаварыць на вашай доўбанай мове» — не зьнявага мовы. «Так вырашыў, што зь беларускай мовай мы не прымаем на працу» — не дыскрымінацыя.
2018-ы абвешчаны ў Беларусі годам малой радзімы. Аляксандар Лукашэнка наказаў чыноўнікам і бізнэсоўцам успомніць пра свае карані, пра тыя месцы, дзе «засталася часьцінка душы, і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі». Свабода вырашыла спраўдзіць, як і чым жыве родная вёска віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага.
У Гомлі завяршыўся суд над «бандай гамафобаў». Абвінавачаныя — 11 жыхароў абласнога цэнтру. На момант злачынстваў ім было ад 16 да 21 году. Маладыя людзі лавілі «на жыўца» ў сацыяльных сетках геяў, прапаноўвалі інтым, а пры сустрэчах білі, чынілі зьдзек, аблівалі зялёнкай.
Магілёўскі актывіст БСДП (Грамада) паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН на адміністрацыйны арышт пасьля «Маршу недармаедаў».
Суд у Крыме засудзіў украінскага актывіста Ўладзіміра Балуха на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штраф 10 тысячаў рублёў.
Аддзел ідэалёгіі адміністрацыі Савецкага раёну Менску забараніў жыхарам менскага Сельгаспасёлку наладзіць сьвята ў сквэры Котаўка . Жыхары навакольных кварталаў плянавалі разам сабрацца ўвечары 5 ліпеня.
Сьледам за беларускім бокам кітайскі таксама ратыфікаваў адпаведнае міжурадавае пагадненьне.
Як гэта выправіць? Экспэрт кажа, зносіць кварталы ня трэба, але і высадзіць больш дрэваў уздоўж дарогаў — не рашэньне.
А 15 гадзіне ў Курапатах аднавілася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якое вядзецца з пачатку чэрвеня.
Украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі па абвінавачваньні ў тэрарызьме, сёньня наведала яго сястра Натальля Каплан. Гэта было іх першае спатканьне ад моманту вынясеньня прысуду ў 2014 годзеэ
У Францыі ва ўзросьце 92-х гадоў памёр рэжысэр і пісьменьнік Клёд Лянзман, аўтар аднаго з самых знакамітых дакумэнтальных фільмаў пра Галакост — «Шоа» («Катастрофа»).
У ЗША 9 машынаў на 10 жыхароў, у Польшчы — 5, у Расеі — 3, ва Ўкраіне — 2. На адну прыватную легкавую машыну ў Беларусі прыходзіцца прыблізна 34,45 м дарогі.
Мігрантам, якія вырашаюць добраахвотна пакінуць Нямеччыну, выплачваюць спэцыяльныя грашовыя дапамогі. За прайшоўшы год іх атрымалі амаль 12 тысяч чалавек, большая частка якіх — з Іраку, Расеі, Аўганістану.
Беларускі пэнсіянэр, які атрымаў грын-карту і 6 месяцаў на год жыве і працуе ў ЗША, падзяліўся сваім досьведам разбурэньня стэрэатыпаў аб гэтай краіне.
Загрузіць яшчэ