Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі актывіст паскардзіўся ў ААН


 Cябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Дзьмітры Люнтаў з Магілёву, пасьля 15 сутак арышту, 2017
Cябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Дзьмітры Люнтаў з Магілёву, пасьля 15 сутак арышту, 2017

Магілёўскі актывіст БСДП (Грамада) паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН на адміністрацыйны арышт пасьля «Маршу недармаедаў».

Актывіст БСДП (Грамада) Дзьмітры Люнтаў, асуджаны на 15 сутак за ўдзел у леташнім «Маршы недармаедаў», накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН. Пра гэта паведаміў БелаПАН магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, які дапамагаў актывісту ў яе падрыхтоўцы.

«Маршы недармаедаў»: Менск, Горадня, Магілёў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:14 0:00

15 сакавіка 2017 году ў Магілёве прайшла чарговая акцыя супраць дэкрэту № 3 «аб дармаедах», у якой прыняло ўдзел ад 300 да 500 чалавек, у тым ліку дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які выступаў перад прысутнымі. Пасьля акцыі каля 10 чалавек былі з ужываньнем сілы затрыманыя, а пасьля асуджаныя. Двое зь іх, Дзьмітры Люнтаў і Алег Мяцеліца, былі арыштаваныя на 15 і 12 сутак адпаведна. Дэпутат Марзалюк ня быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на «Маршах недармаедаў»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

18 красавіка 2017 году касацыйная інстанцыя Магілёўскага абласнога суду адхіліла скаргу Дзьмітрыя Люнтава, нягледзячы на тое што апазыцыянэр прасіў прыкласьці да матэрыялаў справы паведамленьне зь Ленінскага РАУС Магілёву пра адсутнасьць складу правапарушэньня ў дзеяньнях Марзалюка. Люнтаў падкрэсьліваў, што яго дзеяньні на мірнай акцыі нічым не адрозьніваліся ад дзеяньняў дэпутата. Таксама магілёўскі апазыцыянэр указваў, што ён удзельнічаў у мірнай акцыі і нічым не парушыў грамадзкі парадак, пра што сьведчаць рапарты міліцыянтаў і іх паказаньні ў судзе першай інстанцыі.

У скарзе адзначаецца, што Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека абвяшчае права кожнага чалавека на свабоду перакананьняў і на іх свабоднае выказваньне, а таксама права кожнага на свабоду правядзеньня мірных сходаў. У сваю чаргу магілёўская міліцыя і суды абедзьвюх інстанцыяў, прыцягваючы Люнтава да адміністрацыйнай адказнасьці, праігнаравалі міжнародныя абавязацельствы Беларусі.

У сьнежні 2017 шэсьць жыхароў Магілёву, пакараных за ўдзел у леташніх масавых акцыях пратэсту ў Магілёве і Менску, абскардзілі рашэньні беларускіх судоў у Камітэце па правах чалавека ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG