Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адчуваю сябе ня так выдатна, як можа здацца некаторым праваабаронцам» — рэжысэр Сянцоў піша з турмы


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Украінская акторка Рыма Зюбіна апублікавала ліст украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які працягвае галадоўку ў расейскай турме.

У лісце Сянцоў сярод піша, што стан ягонага здароўя не такі добры, як гэта можа падацца «некаторым упаўнаважаным праваабаронцам».

«Я адчуваю сябе нармальна, нягледзячы на 51 дзень, вядома, ня так выдатна, як можа падацца некаторым упаўнаважаным праваабаронцам, маё здароўе — кожны бачыць тое, што хоча бачыць», — гаворыцца ў лісьце Сянцова, датаваным 3 ліпеня і апублікаваным Зюбінай на яе старонцы ў Facebook.

Сястра ўкраінскага рэжысёра Натальля 5 ліпеня наведала яго ў калёніі ў расейскім горадзе Лабытнангі. Паводле яе словаў, Сянцоў вельмі пастарэў і схуднеў.

28 чэрвеня расейскі і ўкраінскі амбудсмэны прыбылі ў Лабытнангі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі, дзе ў калёніі ўтрымліваюць Сянцова. Расійскі амбудсмэн заявіла, што сустракалася з рэжысэрам і назвала ягоны стан здароўя «задавальняючым». Украінскага амбудсмэна, па яе словах, не пускалі да Сянцова праз тое, што яна зьяўляецца грамадзянкай Украіны.

14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў калёніі ў Лабытнангі, патрабуючы вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. Пасьля шматлікіх акцый у падтрымку Сянцова ў Крамлі заявілі, што грамадзкі рэзананс не паўплывае на працэдуру абмену ўкраінцў на расейцаў.

У жніўня 2015 Алег Сянцоў і Аляксандр Кольчанка былі прызнаныя вінаватымі па справе аб стварэньні тэрарыстычнага супольнасьці, зьдзяйсьненьні і плянаваньні тэрактаў на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Сянцоў атрымаў 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, Кольчанка — 10 гадоў калёніі. Абодва асуджаныя сваю віну адмаўляюць. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG