Міліцыя ня ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блякавалі мікрааўтобус.
Мастачка Тацяна Тур, якая жыве ў Ізраілі, і мастак Алесь Пушкін зь мястэчка Бабра зладзілі ў Віцебску пэрформанс.
У анэксаваным Расеяй Крыме выпушчаны са сьледчага ізалятару крымскататарскі актывіст Ісмаіл Рамазанаў, якога абвінавачваюць ва «ўзбуджэньні нянавісьці» з дапамогай рацыі Zello.
14 ліпеня каля рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах адбыўся чарговы інцыдэнт.
10 падступных пытаньняў пра падзеі тыдня, што асьвятляліся на сайце Радыё Свабода.
За што мясцовыя жыхары любяць і ня любяць штогадовы эстрадны фэст.
74% апытаных пазытыўна ставяцца да Беларусі. Па 68% украінцаў, якіх апыталі, пазытыўна ставяцца да Эўразьвязу і Канады. Да ЗША пазытыўна ставяцца 58%.
Лёс фільму цяпер невядомы. З крытыкай Ёгансан пагадзіліся далёка ня ўсе. Дакладна невядома, ці была гераіня гісторыі трансгендэрам, ды й акторы нярэдка выконваюць ролі, не зьвязаныя зь іхным жыцьцём, будзь то гангстэры, спартоўцы ці іншаплянэтнікі.
Пакуль сілавікі думалі, што рабіць з канфіскаванымі крыжамі, актывісты ўжо зрабілі новыя і ўсталявалі іх у мэмарыяльным комплексе Курапаты, з боку рэстарацыі «Поедем поедим».
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі». Публікуем фрагмэнты гэтай кнігі. Сёньня разьдзел «Моўная зона».
У Чавусах судзяць за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у спалучэньні з гвалтам і зьнявагаю пацярпелых былога дырэктара Магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 Алега Малышкіна, а таксама двух яго намесьнікаў.
«Наведнікаў з чатырох машынаў мы адгаварылі тут есьці, у тым ліку зь іх былі дзьве з расейскімі нумарамі. Людзі сапраўды нічога ня ведалі пра Курапаты, а калі нас паслухалі, дык пагадзіліся, што тут нельга было адкрываць рэстарацыю, і зьехалі».
Дом зь нявызначаным афіцыйна статусам ў адным з двароў вёскі Аляксандраўка Шчучынскага раёну ўжо 6 гадоў прымае бедных, бяздомных і нікому не патрэбных. Тут можна памыцца, паесьці, вярнуцца да нармальнага жыцьця або памерці, як чалавек.
Чаму хвалі карупцыйных справаў у Беларусі такія масавыя? Больш ці менш стала карупцыі ў параўнаньні з 1994 годам? Вынік барацьбы з карупцыяй у Беларусі — швэдзкая чысьціня ці сталінскі 37-ы год? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка, рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму прыгаварыў да васьмі гадоў калёніі строгага рэжыму ўкраінца Яўгена Панова па справе «крымскіх дывэрсантаў».
Беларусы перамясьціліся з 2 на 4 месца сярод найбольш пэсымістычных у сьвеце за кошт пагаршэньня настрояў ва Ўкраіне і Косава. У наступныя 12 месяцаў толькі 30% апытаных беларусаў чакаюць, што іхны фінансавы стан палепшыцца.
У рашэньні дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі гаворыцца, што ўлады не знайшлі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б словы ўцякачкі пра гвалт і катаваньні ва Ўзбэкістане.
Жанчын у Беларусі ўсё яшчэ больш за мужчын, але калі ў 2011 годзе на 1000 мужчын прыпадалі 1152 жанчыны, у 2017-м ужо толькі 1147. Фактычна беспрацоўныя роўна 4% жанчын і 7,2% мужчын.
Інфармацыйны партал «Рэчыца. Без цэнзуры» выклаў фота- і відэаздымкі штурму кабінэтаў цэнтральнага раённага шпіталя падчас платнага праходжаньня мэдкамісіі. Кіроўцы, пэдагогі, прадаўцы, паляўнічыя вымушаныя шмат часу траціць на чэргі, там узьнікаюць спрэчкі і канфлікты.
Палуту Бадунову лічылі «жалезнай ледзі» беларускага адраджэньня, яна была міністрам ва ўрадзе БНР і загінула ў часе сталінскіх рэпрэсіяў.
Сёньня дзень народзінаў ва ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова. 13 ліпеня яму спаўняецца 42 гады, зь іх чатыры ён правёў у расейскіх турмах. З 14 траўня ён трымае галадоўку пратэсту.
У Крамлі паабяцалі, што прашэньне маці Алега Сянцова да прэзыдэнта Пуціна аб памілаваньні яе сына «не застанецца па-за ўвагай». Яно «безумоўна будзе разгледжана», заявіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітры Пяскоў.
Паводле актывістаў вахты ў Курапатах супраць рэстарана «Поедем поедим», 15 ліпеня з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў, што на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, мае вызваліцца супрацоўнік міліцыі 44-гадовы Міхаіл Грамыка.
Маці ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі на 20 гадоў калёніі строгага рэжыму паводле абвінавачаньня ў тэрарызме, зьвярнулася да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з просьбай аб памілаваньні сына.
У 1990 годзе на заклік Аляксандра Зьдзьвіжкова пяць буйных дзяржаўных прадпрыемстваў Барысаву спынілі працу, каб падтрымаць агульнабеларускі страйк працоўных.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп страціў каля 400 тысяч з больш як 53 мільёнаў падпісчыкаў сваёй старонкі на сэрвісе Twitter, пасьля таго як сацыяльная сетка пачала выдаляць заблякаваныя падазроныя акаўнты.
6 тысяч даляраў сукупных штрафаў, 15 сутак арышту і трохгадовае зьняволеньне сына — такая цана актыўнасьці 52-гадовага блогера Алега Жалнова, які выкрывае правапарушэньні міліцыянтаў. У Бабруйску ён лідэр па колькасьці заведзеных супраць яго спраў.
Унікальныя кадры — упершыню за два гады можна ўбачыць Алега Сянцова. Вось так ён выглядаў прыкладна месяц таму, на васямнаццаты дзень галадоўкі.
Суд у Турэччыне прысудзіў 72 чалавекі да пажыцьцёвага зьняволеньня за ўдзел у беспарадках у Стамбуле падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў 2016 годзе.
Альгарытмы для таргэтаваньня рэклямы Facebook прызналі 65 000 жыхароў Расеі зацікаўленымі ў дзяржаўнай здрадзе, піша The Guardian.
Вядуцца перамовы аб прызначэньні Ўладзімера Беражкова новым спартовым дырэктарам Фэдэрацыі хакею Беларусі.
Амэрыканская дасьледчая кампанія Pew Research Center апублікавала дадзеныя сацыялягічнага апытаньня, праведзенага сярод 2 тысяч жыхароў ЗША, на тэму: «Які прэзыдэнт зрабіў найлепшую працу за ўсё вашае жыцьцё?»
З усіх замежных краін грамадзяне Ўкраіны найбольш пазытыўна ставяцца да Беларусі, Канады і Эўрапейскага Зьвязу.
Больш за палову ўкраінцаў (61%) лічаць, што ўкраінскі мова павінна быць адзінай дзяржаўнай, пры гэтым расейская мова павінна свабодна выкарыстоўвацца ва ўсіх сфэрах жыцьця, сьведчыць апытаньне, праведзены сацыялягічнай групай «Рэйтынг».
Рашэньне прынятае на падставе абвінавачаньня за няправільнае выкарыстаньне Карлесам Пудждэмонам дзяржаўных сродкаў. Пра гэта паведамляе гішпанская газэта «El Pais».
Акадэмія навук не можа ўмяшацца ў сытуацыю вакол Вайсковых могілак: «Гэта ня наша кампэтэнцыя».
Літва дала прытулак журналісту Яўгену Цітову, які ўцёк з Расеі празь перасьлед і сачэньне. Журналіст чакаў канчатковага рашэньня Дэпартамэнту міграцыі амаль два гады.
Лікёра-гарэлачны завод у Брысталі зазнаў рэзкую крытыку пасьля таго, як стаў выпускаць 75-градусную гарэлку пад назвай «Навічок». Кампанія Bristol Dry Gin прынесла прабачэньні, сказаўшы, што выбрала няўдалы час для выпуску гарэлкі, паведамляе ВВС.
У адной зь нешматлікіх беларускамоўных перадач для дзяцей паказваюць мультфільмы па-расейску і практычна не паказваюць анімацыю, зробленую ў Беларусі.
Моцная сьпякота і дэфіцыт вады выклікалі асьцярогі з нагоды магчымай успышкі захворваньня ў пацярпелых ад паводкі раёнах на захадзе Японіі. Колькасьць загінулых ад самай сур’ёзнай прыроднай катастрофы за апошнія 36 гадоў наблізілася да 200.
«Представляет опасность для Российской Федерации». Арцёма Маркіна затрымалі на навуковай канфэрэнцыі, бо нібы яму забаранілі ўезд у краіну, пасьля абвінавацілі нібыта ва ўжываньні наркотыкаў, цяпер вызвалілі.
Пачалося грамадзкае абмеркаваньне рэканструкцыі кварталу паміж Батанічным садам, праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава. Там зьбіраюцца пабудаваць шматфункцыянальны комплекс з паркінгам на 560 месцаў, гатэль на 250 месцаў і мэдычна-аздараўленчы цэнтар для спартоўцаў. Мясцовыя жыхары пратэстуюць.
Аднаполае каханьне. Пра гэта. У мужчынскай турме. Паслугі прастытутак. Хлопчыкі па выкліку. Пра гэта і ня толькі. У жаночай зоне. «Палавінкі», прыватны досьвед. Адкуль бяруцца дзеці? «Мамкі».
Актывісты зьвярнулі ўвагу на спрэчную будоўлю побач зь сядзібай Храптовічаў XVIII стагодзьдзя. Уласьнік пабудовы Дзьмітры Шаўня пасьля выхаду папярэдняга матэрыялу прадставіў Свабодзе сваю пазыцыю. Ён кажа, што ўсё робіць па законе, але будоўлю пакуль прыпыніў.
Вольга Завадзкая, маці выкрадзенага і забітага ў 2000-м журналіста Зьмітра Завадзкага, апошнія два гады лекуецца ад цяжкай хваробы.
Яе накіравалі ў Савет міністраў.
Паглядзеўшы ў Фэйсбуку вусьцішнае відэа пра тое, як наведнік рэстарану «Поедем поедим» з кулакамі, матам і крыкамі «У меня там ребёнок» кідаецца на абаронцаў Курапатаў, я зразумеў некалькі важных рэчаў.
Пінскі інвалід Мікалай Крычко, пра якога шмат пісала Свабода, у хуткім часе мае атрымаць новы якасны пратэз.
У шэрагу неспрыяльных раёнаў даволі высокая канцэнтрацыя жыхароў. Спрыяльныя ўмовы — на захадзе і поўначы гораду, часткова — на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе.
Нямецкі суд у сераду прысудзіў Бэатэ Чэпэ пажыцьцёвае зьняволеньне, прызнаўшы яе вінаватай у 10 фактах забойства ў складзе нэанацысцкай групоўкі. Такім чынам, ёй вынесены самы працяглы магчымы тэрмін пакараньня. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Загрузіць яшчэ