Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр колішні ўкраінскі дысыдэнт і палітвязень Ляўко Лук’яненка


Ляўко Лук’яненка, украінскі дысыдэнт, палітвязень, Герой Украіны
Ляўко Лук’яненка, украінскі дысыдэнт, палітвязень, Герой Украіны

Украінскі палітвязень, дысыдэнт і былы народны дэпутат Украіны Ляўко Лук’яненка памёр 7 ліпеня ў шпіталі ў Кіеве пасьля працяглай хваробы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка.

Раней пра тое, што Лук’яненка трапіў у рэанімацыю, паведаміў былы народны дэпутат Уладзімір Яварыўскі.

Ляўко Лук’яненка — дысыдэнт, сузаснавальнік Украінскай Хэльсынскай групы, народны дэпутат чатырох скліканьняў Вярхоўнай Рады. Удастоены званьня Героя Ўкраіны.

Лук’яненка нарадзіўся 24 жніўня 1928 году ў вёсцы Хрыпаўка Чарнігаўскай вобласьці. За падпольную антысавецкую дзейнасьць у траўні 1961 году Львоўскі абласны суд прысудзіў Лук’яненку расстрэл, аднак праз 72 дзён Вярхоўны Суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўленьня волі. Пакараньне адбываў у Мардовіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG