Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі беларусы змогуць паехаць у Кітай бязь візы


Пэкін

Пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме паміж Беларусьсю і Кітаем для ўладальнікаў звычайных пашпартоў уступіць у сілу з 10 жніўня. Пра гэта напісаў амбасадар Беларусі Кірыл Руды ў сваім твітэры.

Сьледам за беларускім бокам кітайскі таксама ратыфікаваў адпаведнае міжурадавае пагадненьне.

Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі бязь візы ня больш за 90 дзён цягам аднаго каляндарнага году. Тэрмін адной паездкі не павінен перавышаць 30 дзён.

У 2017 годзе Беларусь наведалі 20 тысяч кітайскіх турыстаў. Між тым па ўсім сьвеце езьдзяць за год у сярэднім 150 мільёнаў кітайцаў.

Як лічыць старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі, бязьвізавы рэжым значна спросьціць кантакты паміж жыхарамі дзьвюх краін і павялічыць колькасьць турыстаў, якія едуць з Кітаю ў Беларусь, а зь Беларусі ў Кітай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG