Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьсьледаваньне забойства Нямцова пойдзе пад наглядам АБСЭ


Архіўнае фота. Мужчына нясе партрэт забітага лідэра апазыцыі Барыса Нямцова падчас маршу ў гонар трохгадовай гадавіны яго забойства. Масква, 25 лютага 2018 году
Архіўнае фота. Мужчына нясе партрэт забітага лідэра апазыцыі Барыса Нямцова падчас маршу ў гонар трохгадовай гадавіны яго забойства. Масква, 25 лютага 2018 году

У Бэрлін 7-11 ліпеня ў будынку Бундэстагу праходзіць 27-я штогадовая сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая аб’ядноўвае парлямэнтарыяў 57 дзяржаў сьвету. Сэсія прысьвечаная тэме «Выкананьне абавязаньняў у рамках АБСЭ: роля парлямэнтаў».

8 ліпеня пры падтрымцы дэлегацыі ЗША і на ініцыятыву Ўладзіміра Кара-Мурзы малодшага, старшыні фонду Барыса Нямцова, а таксама адваката Вадзіма Прохарава і журналісткі Жаны Нямцовай, прайшлі слуханьні аб неабходнасьці нагляднай працэдуры АБСЭ ў справе аб забойстве Барыса Нямцова. Чальцы афіцыйнай расейскай дэлегацыі дэманстратыўна праігнаравалі слуханьні.

Уладзімір Кара-Мурза малодшы ў гутарцы з бэрлінскім карэспандэнтам Радыё Свабода заявіў:

Уладзімір Кара-Мурза
Уладзімір Кара-Мурза

— Такая працэдура патрэбна, бо расейскія ўлады відавочна ня хочуць шукаць ні арганізатараў, ні заказчыкаў самага гучнага палітычнага забойства ў сучаснай гісторыі Расеі. Згодна з дакумэнтам маскоўскай нарады АБСЭ, пытаньні законнасьці, дэмакратыі і правоў чалавека ня могуць лічыцца ўнутранай справай той ці іншай краіны, а зьяўляюцца прадметам міжнародных абавязаньняў і міжнароднага разгляду. Мы, ініцыятары, сама меней хочам ня даць расейскім уладам замаўчаць тэму забойства Барыса Нямцова, ня даць засунуць яе пад дыван.

У рэзалюцыі, якая рыхтуецца, будзе заклік да ўладаў Расейскай Фэдэрацыі правесьці новае расьсьледаваньне забойства Нямцова. Будзе таксама ўдакладнена працэдура і форма нагляду АБСЭ. Сэсія АБСЭ ў Бэрліне працягнецца да 11 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG