Украінскі палітвязень, дысыдэнт і былы народны дэпутат Украіны Ляўко Лук’яненка памёр 7 ліпеня ў шпіталі ў Кіеве пасьля працяглай хваробы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка.
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ, які апошнім часам выклікаў абурэньне за абразу Бога, заявіў, што ён падасьць у адстаўку, калі хтосьці зможа даказаць, што Бог існуе.
Заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг абышоў інвэстара Ўорэна Бафэта, заняўшы трэцяе месца ў сьпісе самых багатых людзей плянэты. Наперадзе яго толькі Джэф Бэзас з Amazon і Біл Гейтс з Microsoft.
У Менску падчас пікету салідарнасьці з палітвязьнямі затрыманая абаронца Курапатаў, грамадзкая актывістка Ніна Багінская.
Украінская акторка Рыма Зюбіна апублікавала ліст украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які працягвае галадоўку ў расейскай турме.
Колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў Эўропу ў першыя шэсьць месяцаў гэтага года празь Міжземнае мора, удвая менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага года. У параўнаньні з 2016-м іх стала меней у 5 разоў.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі». Публікуем фрагмэнты гэтай кнігі. Сёньня разьдзел «Агентурная зона»: Каго і як схіляюць «стукаць» МУС ды КДБ? «Стукацтва» як норма турэмнага супольніцтва. Жанчыны-«наседкі».
Людзі ў судзе Ленінскага раёну Берасьця зладзілі флэшмоб з старадаўняй карцінай, дзе зь няправеднага судзьдзі здымаюць скуру.
Збанкрутаванае раённае спажывецкае таварыства далучылі да суседняга, нібыта адстаючы калгас. Будынкі распрадаюцца, шмат у якіх вёсках крамаў ня будзе, людзям давядзецца чакаць «аўталавак». Такая сытуацыя складаецца і ў іншых раёнах Беларусі.
Грамадзянін Вялікай Брытаніі Алан Сьміт адбывае ў Віцебску двухгадовы тэрмін зьняволеньня. Амаль за паўтара года, што ён за кратамі, кіраўніцтва калёніі «Віцьба-3» так і не забясьпечыла зьняволенаму магчымасьці камунікаваць на зразумелай мове, сьцьвярджае праваабаронца Павал Левінаў.
У 120-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку ў Менску, загінуў 29-гадовы афіцэр-капітан Аляксей Мензурэнка.
Мясцовая грамадзкая арганізацыя «Сонечны круг» запрасіла людзей з асаблівасьцямі мэнтальнага разьвіцьця далучыцца да мыцьця помніка Янку Купалу ў Менску.
Такое рашэньне прыняў Вярхоўны суд Беларусі.
Брытанцы Чарлі Роўлі і Дон Стэрджеэс з Эймсбэры зазналі ўзьдзеяньне нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок» пасьля таго, як узялі ў рукі заражаны прадмет, што знаходзіўся ў замкнёнай прасторы.
Рэкорд ЦТ паставіла Настасься Саванец з Ашмянаў, яна набрала 100 па хіміі і біялёгіі, 97 па беларускай мове, а таксама мае 10 балаў у школьным атэстаце.
Грамадзкім актывістам у родных Смаргонях Уладзімер Шульжыцкі стаў у 18 гадоў, сам пра гэта ня ведаючы: на ўласную ініцыятыву раздрукаваў улёткі з пазнакай радыёхваляў Радыё Свабода і раздаваў іх жыхарам мястэчка. За гэта ўпершыню заслужыў увагу міліцыі.
«Не хачу гаварыць на вашай доўбанай мове» — не зьнявага мовы. «Так вырашыў, што зь беларускай мовай мы не прымаем на працу» — не дыскрымінацыя.
2018-ы абвешчаны ў Беларусі годам малой радзімы. Аляксандар Лукашэнка наказаў чыноўнікам і бізнэсоўцам успомніць пра свае карані, пра тыя месцы, дзе «засталася часьцінка душы, і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі». Свабода вырашыла спраўдзіць, як і чым жыве родная вёска віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага.
У Гомлі завяршыўся суд над «бандай гамафобаў». Абвінавачаныя — 11 жыхароў абласнога цэнтру. На момант злачынстваў ім было ад 16 да 21 году. Маладыя людзі лавілі «на жыўца» ў сацыяльных сетках геяў, прапаноўвалі інтым, а пры сустрэчах білі, чынілі зьдзек, аблівалі зялёнкай.
Магілёўскі актывіст БСДП (Грамада) паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН на адміністрацыйны арышт пасьля «Маршу недармаедаў».
Суд у Крыме засудзіў украінскага актывіста Ўладзіміра Балуха на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штраф 10 тысячаў рублёў.
Аддзел ідэалёгіі адміністрацыі Савецкага раёну Менску забараніў жыхарам менскага Сельгаспасёлку наладзіць сьвята ў сквэры Котаўка . Жыхары навакольных кварталаў плянавалі разам сабрацца ўвечары 5 ліпеня.
Сьледам за беларускім бокам кітайскі таксама ратыфікаваў адпаведнае міжурадавае пагадненьне.
Як гэта выправіць? Экспэрт кажа, зносіць кварталы ня трэба, але і высадзіць больш дрэваў уздоўж дарогаў — не рашэньне.
А 15 гадзіне ў Курапатах аднавілася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якое вядзецца з пачатку чэрвеня.
Украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі па абвінавачваньні ў тэрарызьме, сёньня наведала яго сястра Натальля Каплан. Гэта было іх першае спатканьне ад моманту вынясеньня прысуду ў 2014 годзеэ
У Францыі ва ўзросьце 92-х гадоў памёр рэжысэр і пісьменьнік Клёд Лянзман, аўтар аднаго з самых знакамітых дакумэнтальных фільмаў пра Галакост — «Шоа» («Катастрофа»).
У ЗША 9 машынаў на 10 жыхароў, у Польшчы — 5, у Расеі — 3, ва Ўкраіне — 2. На адну прыватную легкавую машыну ў Беларусі прыходзіцца прыблізна 34,45 м дарогі.
Мігрантам, якія вырашаюць добраахвотна пакінуць Нямеччыну, выплачваюць спэцыяльныя грашовыя дапамогі. За прайшоўшы год іх атрымалі амаль 12 тысяч чалавек, большая частка якіх — з Іраку, Расеі, Аўганістану.
Беларускі пэнсіянэр, які атрымаў грын-карту і 6 месяцаў на год жыве і працуе ў ЗША, падзяліўся сваім досьведам разбурэньня стэрэатыпаў аб гэтай краіне.
Звыш паўсотні подпісаў у абарону мэмарыялу ў Курапатах сабралі ва ўкраінскім Чарнігаве. Збор арганізаваны ў мясцовым культурным цэнтры «Інтэрмэца».
Чэмпіянат сьвету па футболе ў Расеі ўступіў у вырашальную стадыю плэй-оф — з кожным матчам застаецца ўсё меней прэтэндэнтаў на карону. Пакуль супернікі высьвятляюць адносіны на полі, пацікавімся: як выглядае гульня мільёнаў з камэнтатарскай кабіны?
«Тыя ж работы, якія і год, і пяць, і дзесяць год таму вяліся летам, калі ідзе падрыхтоўка да восеньска-зімовага пэрыяду. Заўсёды такія працы былі, колькі існавалі электрасеткі».
Участковы інспэктар Гомельскага РАУС, маёр міліцыі Сяргей Прымакоў склаў ў дачыненьні да незалежнай беларускай журналісткі Ларысы Шчыраковай адміністрацыйны пратакол (ч.2, артыкул 22.9 КаАП) за фотарэпартаж з Нэпалу, паведамляе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Адразу некалькі расейскіх турыстычных фірмаў абвясьцілі пра фінансавыя праблемы і ня выключылі працэдуры банкруцтва.
Цягам апошняга тыдня сілавікі затрымалі і асудзілі найбольш актыўных пратэстоўцаў супраць рэстарану каля мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах, а таксама ўдзельнікаў анансаванага пратэсту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня.
«Гэта ўсё рабілася празь сілу, празь „не хачу“. Усе вакол разумелі, наколькі гэта будзе цяжка, наколькі асяродку будзе цяжка і колькі лайна потым пальецца».
Натальля Гарачка асуджаная Партызанскім раённым судом Менску на 10 сутак арышту.
Гэта своеасаблівая акцыя пратэсту. Такім чынам партал хоча прыцягнуць увагу эўрапейцаў да намечанага ў Эўрапарлямэнце галасаваньня па дырэктыве аб аўтарскім праве ў інтэрнэце, паведамляе Deutsche Welle.
Адключэньні ўжо пачаліся, працягнуцца два тыдні. Масавыя адключэньні будуць у Менску; Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцях, кропкавыя — у Гомельскай і Горадзенскай. Пляны адключэньняў па Берасьцейскай вобласьці невядомыя.
Пажыцьцёвае як альтэрнатыва расстрэлу. Гісторыя нерэабілітаванага Аляксандра Буд-Гусаіма. Суд за пяць гадзінаў. Справы нібы пад капірку. Апошняе інтэрвію перад сьмерцю. Неправасудныя выракі і прэзыдэнцкая ласка. Гісторыя асуджанага на 24 гады Раміза Мамедава. Як суд адмовіў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Як памілавалі пухавіцкіх забойцаў.
Апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч 4 ліпеня каля 18 гадзін быў нечакана адпушчаны на свабоду.
Актывісту АГП Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 5 базавых велічынь штрафу за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі і 15 базавых за разьмяшчэньне ў інтэрнэце здымка, на якім ён і Мікалай Салянік у турэмных робах трымаюць у руках плякат з выявай калючага дроту і лёзунгам «Беларусь — страна для „жизни“».
Урад Індыі зьвярнуўся да мэсэнджэра WhatsApp з просьбай прыняць меры для прадухіленьня распаўсюджваньня непраўдзівай інфармацыі і правакацыйнага кантэнту, які ня раз прыводзіў да лінчаваньняў і выпадкаў масавага зьбіцьця ў краіне.
У Вярхоўны суд накіравана крымінальная справа па факце сьмерці радавога Аляксандра Коржыча.
Суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча.
Паводле сьледзтва, супрацоўнік Дзяржпрамнагляду цягам сямі год прымаў хабар ад службовых асобаў і іх прадстаўнікоў, дапамагаў знаёмым атрымаць пратаколы аб праходжаньні праверкі ў галіне прамысловай бясьпекі.
Дзеля іншага пратаколу міліцыі давялося зьвязвацца з актывісткай Вікай Біран праз адрас «брудная.лесьбіянка.беларусь» на сэрвісе GMail.
Гомельскі абласны суд перагледзеў крымінальную справу мэдыкаў з Рэчыцы. Раней суд Рэчыцкага раёну прызнаў кардыёляга і тэрапэўта вінаватымі ў «неналежным выкананьні прафэсійных абавязкаў мэдычным работнікам, якое пацягнула за сабой сьмерць пацыента празь неасьцярожнасьць».
У Чылі да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня кожны асуджаныя 8 адстаўных афіцэраў, датычных да забойства ў 1973 годзе музыкі Віктара Хары.
Загрузіць яшчэ