Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён страціў 15 кг»: сястра Сянцова сустрэлася зь ім у калёніі ў Расеі


Сястра Алега Сянцова Натальля Каплан
Сястра Алега Сянцова Натальля Каплан

Украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі па абвінавачваньні ў тэрарызьме, сёньня наведала яго сястра Натальля Каплан. Гэта было іх першае спатканьне ад моманту вынясеньня прысуду ў 2014 годзеэ

Украінскага рэжысэра Алега Сянцова, асуджанага ў Расеі па абвінавачваньні ў тэрарызьме, сёньня наведала яго сястра Натальля Каплан. Гэта было іх першае спатканьне ад моманту вынясеньня прысуду ў 2014 годзе, паведамляе канал Hromadske.

Каплан распавяла журналістам, што за час галадоўкі Сянцоў страціў 15 кіляграмаў і цяпер важыць 75 пры росьце 190 сантымэтраў. Яна дадала, што спыняць пратэст яе брат не зьбіраецца, хоць па вечарах яго стан пагаршаецца. Каплан адзначыла, што аналізы ў Сянцова ня вельмі добрыя, але «нічога крытычнага няма».

«Ён вельмі ўдзячны, што так шмат дзеяньняў вакол яго імя, што людзі не апускаюць рукі і працягваюць змагацца. Але разам з тым ён вельмі расчараваны, што вельмі мала ўвагі іншым палітвязьням, і лічыць, што, калі вызваляць яго аднаго, гэта будзе поўны правал», — падкрэсьліла Натальля Каплан у гутарцы з каналам Hromadske.

Сянцоў просіць амбудсмэна Вярхоўнай Рады Людмілу Дзянісаву, незалежных лекараў, дыпляматычных прадстаўнікоў і арцыбіскупа УПЦ Клімэнта наведваць і іншых украінскіх зьняволеных, асуджаных у Расеі, дадала сястра асуджанага.

У жніўні 2015 года рэжысёр Алег Сянцоў і анархіст Аляксандар Кольчанка былі прызнаныя вінаватымі па справе аб стварэньні тэрарыстычнай супольнасьці, зьдзяйсьненьні і плянаваньні тэрактаў на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Сянцоў атрымаў 20 гадоў калёніі строгага рэжыму, Кольчанка — 10 гадоў калёніі. Абодва асуджаныя сваю віну адмаўляюць. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку ў калёніі ў Лабытнангі, патрабуючы вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі. У падтрымку Сянцова адбываліся шматлікія акцыі, аднак у Крамлі заявілі, што грамадзкі рэзананс не паўплывае на працэдуру абмену ўкраінца на расейцаў.

Адвакат Алега Сянцова адзначае, што было некалькі беспасьпяховых спробаў падманам прымусіць рэжысэра падпісаць дакумэнты на атрыманьне расейскага грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG