Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропу празь Міжземнае мора сёлета прыбыло ў 5 разоў менш мігрантаў, чым у 2016 годзе


Мігрантаў ратуюць ля ўзбярэжжа Лівіі, адкуль яны на перапоўненых надзіманых лодках спрабуюць дабрацца Эўропы, 6 чэрвеня 2018
Мігрантаў ратуюць ля ўзбярэжжа Лівіі, адкуль яны на перапоўненых надзіманых лодках спрабуюць дабрацца Эўропы, 6 чэрвеня 2018

Колькасьць мігрантаў, якія прыбылі ў Эўропу ў першыя шэсьць месяцаў гэтага года празь Міжземнае мора, удвая менш, чым за такі ж пэрыяд мінулага года. У параўнаньні з 2016-м іх стала меней у 5 разоў.

Як паведамілі 6 ліпеня ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, са студзеня па ліпень 2018 года праз мора ў Эўропу трапілі 46 000 чалавек. Летась за такі ж пэрыяд было 101 000 чалавек. У 2016 годзе за гэты першае паўгодзьдзе ў Эўропу Міжземным морам прыбылі 231 000 чалавек.

Большасьць з прыбылых уцекачоў трапілі ў Італію (каля 17 000 чалавек), Гішпанію (каля 16 000) і Грэцыю (каля 14 000 чалавек).

Падчас падарожжа праз Міжземнае мора гінуць тысячы шукальнікаў лепшай долі. Сёлета загінулі каля 1,5 тысячы чалавек, у першым паўгодзьдзі мінулага года — каля 2,5 тысячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG