Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме ўкраінскаму актывісту прысудзілі 5 гадоў за канфлікт з турэмнікам


Уладзімер Балух у судзе
Уладзімер Балух у судзе

Суд у Крыме засудзіў украінскага актывіста Ўладзіміра Балуха на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штраф 10 тысячаў рублёў.

Балуху прысудзілі такі турэмны тэрмін па сукупнасьці дзьвюх крымінальных справаў.

У прысудзе адзначаецца, што Балух зьдзейсьніў злачынства ў сувязі зь «непрыязнасьцю да дзеючай сыстэмы кіраваньня, што пацьвярджаецца раней учыненымі злачынствамі».

2 ліпеня расейскі пракурор запрасіў 4 гады калёніі агульнага рэжыму па абвінавачваньні Балуха ў дэзарганізацыі працы ІЧУ, а з улікам першай крымінальнай справы — 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму і штраф.

Гэтую справу на актывіста завялі з-за заявы начальніка ізалятара часовага ўтрыманьня ў пасёлку Разьлеглае Валерыя Ткачэнкі, які сьцьвярджае, што Балух яго зьбіў. Пры гэтым сам актывіст і яго абарона заяўляюць, што гэта Ткачэнка напаў на яго.

ФСБ Расеі затрымала Ўладзіміра Балуха 8 сьнежня 2016 году. Супрацоўнікі ФСБ сьцьвярджалі, што знайшлі на гарышчы дому, дзе жыве Балух, 90 патронаў і некалькі тратылавых шашак. Суд у Крыме прызнаў Балуха вінаватым у захоўваньні боепрыпасаў і прысудзіў яго да 3,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Абарона Балуха і праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ён стаў ахвярай рэпрэсіяў за сваю праўкраінскую пазыцыю — з-за сьцяга Украіны, які знаходзіўся ў двары ягонага дому.

МЗС Украіны і ЗША настойваюць на вызваленьні расейскімі ўладамі ўкраінскага актывіста Ўладзіміра Балуха.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG