Мінулай ноччу рэкорды холаду зафіксаваныя на 26 мэтэастанцыях, а ў Васілевічах перакрыты абсалютны мінімум тэмпэратуры 91-гадовай даўнасьці, піша БелаПАН.
57 чалавек загінулі ад сьпёкі ў Японіі за тыдзень, пачынаючы з 29 ліпеня, піша японская Mainichi са спасылкай на заяву японскага ўраду. Колькасьць дастаўленых у лякарні за тыдзень павялічылася больш чым утрая — з 5664 да 18347 чалавек.
Пасьля выхаду сээрыялу «Чарнобыль» ад амэрыканскага тэлеканалу HBO гісторыяй гэтай катастрофы зацікавіліся ва ўсім сьвеце.
Больш чым на 10 метэастанцыях мінулай ноччу абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур, піша БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Meteoinfo.by.
Раней Белгідрамет адзначаў, што сярэдзіна цяперашняга лета аказалася самай халоднай за апошнія 20 гадоў.
За апошнія дні сапёрам двойчы прыйшлося выяжджаць у лясы Віцебскай вобласьці, бо грыбнікі выяўляюць артылерыйскія снарады, міны, гранаты і іншыя боепрыпасы. Пра гэта пішуць «Народныя навіны Віцебска».
50 птушанятаў вяртлявай чаротаўкі перасялілі зь беларускага заказьніка «Званец» (Драгічынскі раён) у літоўскі запаведнік «Жувінтас». Звышрэдкай птушцы пагражае глябальнае зьнікненьне. Свабода зьняла ўнікальныя кадры — ад таго, як птушку шукаюць у траве на балоце да таго, як яе выпускаюць у Літве.
«У жылой зоне, у цэнтры гораду паставіць завод. Да вокнаў жылога дома ад заводу будзе 31 мэтар», — 1 жніўня ў Лагойску прайшоў сход. Абмяркоўвалі справаздачу аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе перапрацоўчага заводу мясных паўфабрыкатаў глыбокай замарозкі.
15 жніўня Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат правядзе пазачарговы сход акцыянэраў. Ключавое пытаньне — скасаваньне кантракту будаўнічага падраду з Кітайскай карпарацыяй інжынірынгу CAMCE. Інфармацыя пра гэта разьмешчана на сайце камбінату, паведамляе TUT.BY.
Вучэньні па адпрацоўцы дзеяньняў у выпадку аварыі на Беларускай АЭС пройдуць 5 верасьня ў Вільні, паведаміў 31 ліпеня журналістам кіраўнік адміністрацыі Віленскага самакіраваньня Повілас Падзярскіс.
Ад маламерных саджанцаў у азеляненьні вырашылі адмовіцца, а вялікіх дрэваў стане больш.
У Чорным моры знаходзіцца амаль удвая больш сьмецьця, чым у Міжземным, гаворыцца ў паведамленьні дэлегацыі Эўрапейскага зьвяза ва Ўкраіне.
Жыхар Магілёва Ўладзіслаў Чаховіч стварыў пэтыцыю, у якой просіць даваць запаведнікам, нацыянальным паркам і помнікам прыроды назвы на беларускай мове з далейшай трансьлітарацыяй на расейскую.
Гаспадар гусей Андрэй Гурын падрыхтаваў для цырымоніі белы лімузін, чырвоны дыван і сапраўдную вясельную рэгістрацыю.
Урад РФ удвая павялічыў пералік дзікіх жывёл, якіх мяркуецца забараніць трымаць у хатніх умовах, перадае РИА «Новости» са спасылкай на праект адпаведнай пастановы ўраду.
Радыяактыўнае воблака прайшло ў тым ліку над Браславам і Пінскам. Але, нягледзячы на павышаны ўзровень радыяцыі, яно не ўяўляла пагрозы здароўю людзей за межамі Расеі.
27 ліпеня на будоўлі Беларускай АЭС у Астраўцы ўпала люлька аўтавышкі, двое рабочых атрымалі траўмы, паведамляе Сьледчы камітэт.
Па падліках мясцовых актывістаў на вуліцу выйшлі каля 130 чалавек.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра прыроды і навакольнага асяродзьдзя Андрэй Хмель, калі адказваў на пытаньні актывістаў падчас прамой лініі, піша «Брестская газета».
У Заслаўі 28 ліпеня завершыцца грамадзкае абмеркаваньне справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе вытворчага ўчастку прадпрыемства, якое здрабняе плястыкавыя адходы.
Анамальная сьпёка ў Заходняй Эўропе 25 ліпеня дасягнула новага піку, а ў некалькіх краінах — Нідэрляндах, Бэльгіі і Нямеччыне — тэмпэратурныя рэкорды былі пабітыя, паведамляе dpa. Таксама новы гарадзкі рэкорд зафіксаваны ў Парыжы.
Прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў», якім занепакоеныя эколягі і мясцовыя жыхары, плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў чацьвёртым квартале 2019 году.
У Будславе 25 ліпеня прайшоў град, на траве «сумёты», ёсьць пашкоджаньні пабудоваў, піша «Рэгіянальная газета».
Выканаўцам абавязкаў кіраўніка МАГАТЭ прызначаны румын Карнэл Фэруцэ, паведамляе агенцтва Reuters. Папярэдні прэзыдэнт міжнароднай арганізацыі японец Юкія Амана памёр 18 ліпеня.
Адзін з арэндных жоўтых ровараў завезьлі зь Менску ў Смалявічы, другі — у Міханавічы, трэці — у Стоўпцы.
У інтэрнэце зьявіўся трэйлер расейскага сэрыялу «Чарнобыль» — як бы адказу на аднайменны нашумелы амэрыканска-брытанскі сэрыял ад HBO. Расейскі фільм пакажуць на тэлеканале НТВ сёлета, «не раней за восень».
Шмат пажараў, 720 камэр фотафіксацыі, зьніклыя грыбнікі і ягаднікі — што яшчэ расказалі журналістам людзі, якія адказваюць за лясную гаспадарку.
Чакаюцца моцныя ліўні і навальніцы. Аб гэтым паведамляе «Белгідрамет».
Рассельгаснагляд забараніў увоз у Пскоўскую вобласьць 3 тонаў беларускіх чарніц праз адсутнасьць фітасанітарных сэртыфікатаў, піша БелаПАН.
Чым небясьпечныя кляшчы; чаму абавязкова трэба здаць кляшча на аналіз і колькі гэта каштуе; які шанец захварэць на клешчавы энцэфаліт і хваробу Лайма; чаму нельга піць сырое казінае малако і ці варта прышчапляцца ад кляшчоў? Свабода сабрала 10 фактаў пра кляшчоў.
«Ні жахлівая засуха, ні ўсясьветныя патопы нам не пагражаюць», — кажуць сыноптыкі.
Зялёныя пасадкі ў навакольлі могуць значна палепшыць ня толькі зьнешні выгляд вуліцы, але і ваша самаадчуваньне, да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Таронта.
На Калінінскай атамнай электрастанцыі ў Цьвярской вобласьці Расеі адключылі тры энэргаблёкі з чатырох з прычыны кароткага замыканьня, піша ТАСС.
Паліцыя ў амэрыканскім штаце Тэнэсі заклікала мясцовых жыхароў не змываць у каналізацыю наркатычныя рэчывы.
Фэрмэр кажа, возера было да яго: калі зямля яшчэ належала гораду, грунт бралі для пабудовы дамбы. І возера нікому не замінае, сьцьвярджае ён.
Да другой паловы тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам халодных паветраных масаў з Расеі, але неўзабаве прыйдзе гарачае паветра Xandra.
У цэнтры выратаваньня дзікіх жывёлаў «Сірын» жывуць каля 50 зьвяроў і птушак.
У Новым Арлеане рыхтуюцца да прыходу магутнага трапічнага шторму. У некаторых раёнах штату абвешчаная абавязковая эвакуацыя
Наступныя 18 месяцаў будуць ключавымі для пераадоленьня глябальнага пацяпленьня, каб вызначыць шлях аднаўленьня прыроднага балянсу для выжываньня чалавечай расы. Аб гэтым, выступаючы перад лідэрамі краін Брытанскай садружнасьці, заявіў прынц Уэльскі Чарльз.
Пракатныя ровары ня трэба вяртаць на стаянку, а аплата адбываецца праз мабільную праграму. Некаторыя менчукі пакідалі ровары абы-дзе, нават вешалі на дрэвы, але сур’ёзнага вандалізму не было.
Ветракі агульнай магутнасьцю 25 МВт маюць паставіць у Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці стварыць «Зялёны калідор» для турыстаў у чарнобыльскай зоне адчужэньня.
Навукоўцы выявілі перавышэньне ўзроўню радыяцыі ў 100 тысяч разоў у раёне патанулай савецкай атамнай падводнай лодкі «Камсамолец» у Нарвэскім моры.
«На жаль, лішку вады няма». Невысокі ўзровень вады ў раце спэцыялісты зьвязваюць з малой доляй ападкаў у першай палове 2019 году.
Днём 7 ліпеня ў Берасьці прайшло традыцыйнае кармленьне галубоў і шэсьце па горадзе ў знак пратэсту супраць будаўніцтва каля гораду акумулятарнага завода. На яго сабралася каля 150 чалавек.
Іран з 7 ліпеня пачынае ўзбагачаць уран вышэй 3,67%. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка іранскага МЗС Абас Аракчы
На поўдні амэрыканскага штату Каліфорнія адбыўся землятрус магутнасьцю 6.4 пункта паводле шкалы Рыхтэра.
Справы распачатыя Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 430 (атрыманьне хабару) і 431 (даваньне хабару) КК Рэспублікі Беларусь.
Восем чалавек загінулі ў выніку рэкорднай сьпёкі, ад якой некалькі дзён пакутуе Заходняя і Цэнтральная Эўропа.
Загрузіць яшчэ