Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«18 месяцаў, каб уратаваць сьвет». Вялікабрытанія і ЗША заклікаюць дзейнічаць, каб стрымаць глябальнае пацяпленьне


Ілюстрацыйнае фота, зробленае ў Індыі. AFP PHOTO

Наступныя 18 месяцаў будуць ключавымі для пераадоленьня глябальнага пацяпленьня, каб вызначыць шлях аднаўленьня прыроднага балянсу для выжываньня чалавечай расы. Аб гэтым, выступаючы перад лідэрамі краін Брытанскай садружнасьці, заявіў прынц Уэльскі Чарльз.

«Я глыбока перакананы, што ў бліжэйшыя 18 месяцаў стане ясна, ці ў стане мы ўтрымаць зьмяненьне клімату на прыдатным для выжываньня ўзроўні і аднавіць прыродную раўнавагу, неабходную для нашага выжываньня», — заявіў прынц Чарльз у Лёндане.

У ЗША на гэтым тыдні заканадаўцы ад Рэспубліканскай партыі стварылі «Групу Рузьвэльта», мэтай якой зьяўляецца «падтрымка канструктыўных намаганьняў па захаваньні прыроды і рашэньні праблем навакольнага асяродзьдзя».

Аднапартыйцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якія заснавалі групу, заклікалі амэрыканскага лідэра перагледзець сваё скептычнае стаўленьне да праблемы зьмены клімату.

Дональд Трамп раней адмаўляў, што існуе праблема зьмены клімату, і прыпыніў удзел ЗША ў Парыскай дамове па скарачэньні парніковых выкідаў у сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG